Грамадства66

Акадэмія кіравання першай атрымала статус бізнэс-школы

Міністр эканомікі 30 кастрычніка прыняў рашэнне аб наданні Акадэміі кіравання статусу «бізнэс-школа».

Фота: Мінэканомікі

Такім чынам, яна стала першай у нашай краіне ўстановай, што атрымала гэты статус, паведамляе Мінэканомікі.

Сёння намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пасведчанне №1 рэктару Акадэміі Дзянісу Дуку.

«Аналізуючы «гісторыю поспеху» таго ці іншага прадпрыемства, мы бачым, што многія іх дасягненні з’яўляюцца вытворнымі ад граматных рашэнняў дырэктарскага корпуса. І калі мы хочам маштабаваць падобныя кейсы на ўсю краіну, неабходна арганізаваць масавую падрыхтоўку кіраўнічых кадраў новай фармацыі. І наяўнасць ступені MBA будзе выступаць адметнай прыкметай для такіх топ-менеджараў», — адзначыла намесніца кіраўніка эканамічнага ведамства.

На думку Марыі Мажынскай, на статус бізнэс-школы здольныя прэтэндаваць і шэраг іншых арганізацый, якія даўно працуюць на рынку, маюць неабходны досвед і патэнцыял.

Адпаведна, колькасць слухачоў праграм «Майстар бізнэс-адміністравання» будзе расці, забяспечваючы стабільны прыток высокакваліфікаваных кіраўнікоў у рэальны сектар эканомікі.

Каментары6

  • Алесь
    06.11.2025
    І куды яны збіраюцца запхнуць тый статус? Адукацыя позняга лукашызму скацілася да таго, што ў сусветных рэйтынгах ВНУ беларускія адукацыйныя установы з'яўляюцца ў найлепшым выпадку ў пятай сотні. Цікава, чаму кажучы пра "гісторыю поспехe" спадарыня Мажынская сціпла нічога не канкрэтызуе
  • Евгений
    06.11.2025
    Алесь, )))), +1500, а не в 5 сотне. Скоро вообще рейтинга не будет. И дело не Болонском процессе. Работаю здесь. Сейчас все российские и белорусские ВУЗы лишают любого рейтинга. Главный критерий - возможность обучения только для отдельных категорий ( дети силовиков, чиновников, целевая аудитория), что ограничивает возможности для талантливой молодежи. Высокие конкурсы это не престиж, а ограниченное количество мест, участвующих в нормальном конкурсном отборе.
  • Бізнэс-школа з абавязковым таптаннем у лайне
    06.11.2025
    <уставіць фотачку з Дж К Cімансам у спайдэрмене>
    Ха-ха-ха-ха-ха
    Сур'ёзна?
    Ха-ха-ха-ха-ха

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць