Здарэнні11

Меркаваны «мінёр» школаў у Маладзечне затрыманы: яму пагражае да пяці гадоў турмы

Праваахоўнікі затрымалі чалавека, што, як мяркуецца, разаслаў лісты з пагрозамі выбуху ва ўсе школы ў Маладзечне, паведамілі ў эфіры перадачы «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1».

У выпадку доказу віны яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама пакрыццё прычыненай шкоды. Затрыманага дапытваюць следчыя. Імя меркаванага зламысніка не называецца. Мяркуецца, што гэта мясцовы жыхар.

Сёння раніцай у дзве школы Маладзечна прыйшлі па пошце лісты, у якіх утрымліваліся пагрозы падарваць навучальныя ўстановы, калі на ўказаны рахунак не будуць пералічаныя $10 тыс.

Пазней такія ж канверты прыйшлі яшчэ ў восем школ горада.

Органы ўнутраных спраў маментальна адрэагавалі на пагрозу — усё школьнікі і персанал школ былі эвакуяваныя, а ў будынкі накіраваны піратэхнічныя групы ўнутраных войскаў МУС, а таксама спецыльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Усе школы старанна абследавалі, ніякіх выбуховых прылад знойдзена не было.

Упраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа.

Дзеянні зламысніка кваліфікаваныя як загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, што пацягнула цяжкія наступствы (ч.2 арт.340 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Пошукамі займаліся супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта і Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць