Меркаванні55

Міндоўга каранавалі па-расейску

Угодкі каранацыі Міндоўга (у нашым Наваградку) адзначаюцца ў Літве як галоўнае дзяржаўнае сьвята. Вось жа нарэшце падзею 6 ліпеня 1253 году ўспомнілі і ў нас.

Аб’явілі: тэатралізавана-музычнае прадстаўленьне пад назвай «каранацыя Міндоўга» ў Наваградку — адбудзецца! Я загарэўся зьезьдзіць. Чакаць давялося амаль да ночы: у прызначаны час — 21 гадзіну — прадстаўленьне ніяк не пачыналася. Час цягнуўся, ніхто нічога не тлумачыў. Чаму каранацыя начная, калі ў гісторыі яна такой не была і калі рэканструкцыя разьлічаная галоўным чынам на прыежджых?..

Нарэшце вядоўца абвесьціў, што — зараз будзе! А потым па-расейску расказаў гісторыю незвычайнай падзеі.

Прысутныя на сцэне рыцары выканалі сваю задачу: прадстаўнік Папы патрымаў над галавой Міндоўга карону, затым новасьпечаны кароль патрымаў карону над галавой жонкі. Ура! Слава!

Уяўляю, калі б літоўцы трапілі сюды, як бы яны рагаталі!

Яны забілі ў званы з нагоды пастаноўкі ў Менску балета пра вялікага князя Вітаўта: «беларусы крадуць у нас нашу гісторыю!» А тут яшчэ на Міндоўга, першага і апошняга караля руку сваю славянскую ўзьнялі! Можаце спаць спакойна, мае літоўскія сябры, калі б беларусы сапраўды хацелі прысвоіць сярэднявечнага Міндоўга, дык рабілі б гэта прынамсі па-беларуску, а не на мове СССР.

Што мне, здавалася б, той Міндоўг? А вось што: першую карціну, якую я набыў у Горадні, быў партрэт Міндоўга, і доўгі час яна ў мяне была адзінай у хаце. Так што я жыў і пісаў пад ягоным партрэтам, што мне самому сёньня здаецца дзіўным. Але выпадковасьцяў хіба не бывае ў такіх справах. Зачапіў мяне кароль сваёй гісторыяй.

Каб умацаваць уладу, Міндоўг вырашыў аднойчы зрабіцца каралём. Кароны тады раздаваў Папа Рымскі. Міндоўг уступіў у каталікі. Атрымаў карону, але пазьней адмовіўся ад каталіцкай веры. Ад крыжа, ад Хрыста. А значыць — і ад кароны. Бо які можа быць кароль, калі ў яго адзін Пярун у галаве?

Увогуле гэта ж якім дзіваком трэба быць, каб каранавацца, а потым ад кароны адмовіцца! Цяперашні рускамоўны Міндоўг гэтага зрабіць не пасьпеў: пасьля запозьненай каранацыі трэба было падумаць пра начлег.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць