Ежа2323

У Мінску з’явіўся «мішленаўскі» кухар. Што гэта азначае?

У дарагім сталічным рэстаране Falcone стаў працаваць «мішленаўскі» кухар, пра што не прамінулі напісаць зацікаўленыя СМІ. CityDog.by паспрабаваў разабрацца, што такое «мішленаўская» кухня і чым яна абернецца ў Мінску.

Мішленаўскія зоркі — гэта ацэнка рэстарана з папулярнага Чырвонага гіда Мішлен.

У 1900 г. гэты гід узнік як даведнік для падарожнікаў і за 113 гадоў ператварыўся ў найбольш уплывовы рэстаранны рэйтынг свету. У адпаведнасці з ім, рэстаранам па ўсім свеце прысвойваецца ад адной да трох зорак, што ацэнтваюць узровень кухні ўстановы.

Адна зорка паказвае, што рэстаран вельмі добры і вылучаецца сярод іншых той жа катэгорыі. Дзве зоркі кажуць, што ў рэстаране выдатная кухня, дзеля якой можна змяніць маршрут падарожжа, а тры зоркі — максімальная ацэнка намаганняў шэф-кухара і каманды рэстарана, дзеля якой мішленаўскі гід рэкамендуе здзейсніць асобнае падарожжа.

У Італіі паход у мішленаўскі рэстаран — спосаб выдатна правесці выходныя: амаль усе рэстараны з дзвюма і трыма зоркамі знаходзяцца ў маленькіх вёсках, куды трэба ехаць і дзе нават можна пераначаваць (пры такіх рэстаранах часта ёсць выдатныя нумары).

На ўсёй постсавецкай прасторы да гэтага часу няма ніводнага рэстарана з мішленаўскімі зоркамі: нягледзячы на тое, што шэф-кухары, ацэненыя Чырвоным гідам, пераязджалі на працу ў Маскву, самі рэстараны зоркамі не ацанілі.

Так, напрыклад, за некалькі гадоў працы ўладальніка мішленаўскай зоркі шэф-кухара Стэфана Зафрані ў маскоўскім рэстаране «Рубенс» або шэф-кухара Масіма Ферары ў маскоўскім рэстаране Bistrot тыя так і не атрымалі зорак. А адзін з самых вядомых шэф-кухараў свету Ален Дзюкас, які адкрыў тры ўстановы, якія атрымалі па тры зоркі, і зусім вырашыў адкрыць у Пецярбургу рэстаран «з добрай, але невысокай кухняй».

Ён мяркуе, што высокая кухня павінна існаваць у Парыжы, Манака, а не ў звычайных гарадах: «Высокая кухня — як высокая мода: для яе патрэбныя асаблівыя прадукты, якія трэба везці здалёк, яна дарагая. У Парыжы гэта яшчэ можа быць апраўданым: велізарныя рэстараны, вялікія келіхі віна, вялікая колькасць прадуктаў, якія можна выкарыстоўваць. Там пытанне аб патрэбе высокай кухні не стаіць: яна проста існуе».

Новы кухар Falcone Даменіка Акампора працаваў у рэстаране, які атрымаў адну зорку Мішлен. І зараз збіраецца паказаць гэтую кухню ў Мінску — праўда, па нязвыкла высокіх коштах: прадукты для страў плануюць прывозіць з усяго свету.

У рэстаране для кухара, які аддае перавагу пазнаваць новыя гарады па вулічнай ежы, спецыяльна перабудавалі кухню. На працягу месяца тут працавалі над новым меню, у якім, аказалася, ёсць месца і арганічнай ежы, і малекулярнай кухні. Нават у салаце «Капрэзе» зараз не памідоры, а таматавае жэле, марозіва з базіліка і аліўкавая пена. Каштуе такая салата 210 000 руб.

Астатняе меню Falcone зараз выглядае прыкладна так:

— Салатны мікс у малінава-гарчычным соусез бурачным жэле, Крокет з сыру таледжыа і грэцкімі арэхамі каштуе тут 145 000 руб. (за 75 г) ;

— Цёплы салат з бульбай франселін, японскімі грыбамі шыітаке, падліўкай з галандскай шніт-цыбулі і чорнымі труфелямі з Норчы (Італія) каштуе 285 000 руб. (за 223 г) ;

— Ціян з авакада, тартар з інданезійскага тунца Саку, мяса краба і сарбета з японскіх мандарынаў юдзу каштуе 320000 руб. (180 г) ;

 — Гусіная фуа-гра і крэм-бруле з печані качкі, імбірны хлеб, чорны бразільскі інжыр і сабаён з віна Сатэрн каштуе 400 000 руб. (47/45/45/50/5/1 г) ;

— Столькі ж каштуе запечанае філе аленіны на костцы з падліўкай з ядлаўцовых ягад і чорнага шакаладу, з белай Палента і сальсіфі (110/20/50/12 г) ;

— Хатняя паста тальаліні з белымі грыбамі, падліўкай з цыбулі шалота і шпінатным мусам каштуе 180 000 руб. (280/5 г) ;

— Рызота «Акварэла» са свежымі клубніцамі, бальзамічнай падліўкай і кнелем з лімоннага Маскарпонэ абыйдзецца у 210 000 руб. (220/25/7 г) ;

— Чорныя хатнія пельмені з мусам з лобстараў і дыні, Монд з марскога грабеньчыка з падліўкай з каралаў — у 310 000 руб. (220 г) ;

— Рулецік з французскай курынай грудкі БІЯ з салодкім часночна-травяным мусам, хатняй пастай і сырам чэдэр і карамелізованай цыбуляй з соусам з зялёнага яблыка каштуе 290000 руб. (240 /2) ;

— Тушаная галёнка аўстралійскага ягня з салодкім чырвоным перцам, салатай з мяты і папаі і гратэнам з бульбянога пюрэ — 310 000 руб. (310 г) ;

— Філе шатландскага ласося з лісічкамі ў спалучэнні з грудзінкай, ньёкі з салодкай бульбы ў імбірна-таматным соусе з цэдрай цытрусавых каштуе 535 000 руб. (288 г).

Дэсерты каштуюць ад 99 000 руб.

(тырамісу ад шэф-кухара, ёгуртавы дэсерт з лаймам, лімонам і ажынай або сабаён з каштанаў з ягадамі і чорным шакаладам), а асарці хатняга марожанага або сарбет без цукру абыйдзецца ў 160 000 руб.

Тое, што мы спрабавалі ў рэстаране, зачароўвае — усім, акрамя цэнаў. Вось і пытанне: пайшлі б вы ў такі рэстаран?

Каментары23

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць