Грамадства11

Да звольненага слонімскага доктара Шэгі — чэргі пацыентаў на кансультацыю

Слонімскі доктар-траўматолаг Іван Шэга, якому не працягнулі кантракт у паліклініцы нібыта з прычыны пенсійнага веку, адчыніў у Слоніме грамадскую прыёмную «Шэгамедкансультант» і прымае наведнікаў бясплатна. Чарга да яго распісаная на тыдзень наперад.

Іван Шэга распавядае мне ў сваім новым кабінеце, што грамадскую прыёмную зарэгістраваў яшчэ паўтара года таму.

Паводле Шэгі — гэта некамерцыйная ўстанова, яе мэта — інфармаваць грамадзян па пытаннях вядзення здаровага ладу жыцця. Паслугі тут аказваюцца бясплатна.

Нашу размову ўвесь час перапыняюць тэлефанаванні, доктар перапрашае і кажа, што не мае сакратаркі, а запісвае ахвотных сам. Большасць, аднак, звяртаецца да яго не проста па кансультацыі наконт здаровага ладу жыцця, а шукаючы дапамогі пасля таго, як не атрымалі яе ў мясцовай паліклініцы.

Доктар кажа, што сам не лечыць, бо не мае на гэта ліцэнзіі, але, з другога боку, не можа адмовіць людзям у кансультацыі.

Дадае, што даваў клятву Гіпакрата, а яшчэ — добра ведае, што ў паліклініцы, дзе яму не працягнулі кантракт, цяпер не самае лепшае становішча са спецыялістамі яго профілю. Яго дасведчаны калега захварэў і не працуе.

«Раней у нас была даволі моцная траўматалогія, а зараз выйшла так, што працуюць толькі маладыя спецыялісты і толькі па адным годзе.

Вядома, што спецыялісты яны яшчэ слабыя. Я быў нядаўна ў паліклініцы, то мне сказалі, што ўзровень дапамогі, якую аказваюць траўматолагі, вельмі нізкі. Дык вось трэба дапамагаць людзям. Мне там казалі: будзем прысылаць да вас пацыентаў, каб здымкі паглядзелі, бо раптам там што…»

Час прыёму настае, у калідоры ўжо чуваць галасы. Пакуль доктар рыхтуецца, выходжу паразмаўляць з пацыентамі. У калідоры дзве жанчыны. Пытаюся — чаму яны прыйшлі менавіта да доктара Шэгі?

Абедзве кажуць, што добра ведаюць яго. Ведаюць і тое, што кантракт яму не працягнулі, бо ён актывіст БНФ.

Адна з жанчын распавядае, як ён дапамог яе 80-гадовай сястры, якая сама не магла дайсці да паліклінікі, а лекары адмаўляліся прыйсці да яе дадому. Тады дапамог толькі Шэга, узгадвае спадарыня:

«У мяне цяпер праблема з каленам, і я лячуся ўжо месяц у паліклініцы, і нічога не дапамагае. Не ведаю, што і як, але я хацела толькі да яго трапіць. Шукала нават у хаце. А потым з’явілася аб’ява ў газеце, што ён прымае. Вось іду да яго.

Не ведаю, які будзе вынік, але ў мяне на яго дапамогу вялікая надзея».

Чакае прыёму і мужчына пенсійнага веку. Пытаюся ў яго — чаму ён пайшоў не ў паліклініку, а да Шэгі?

«Я быў ужо ў паліклініцы, але мне там асабліва нічым не дапамаглі. Быў у шпіталі — я былы вайсковец — лячылі і там. Не кажу нічога, але мне таксама гэта не дапамагло. А пра Шэгу я ведаю, што ён лекар добры, хоць сам на прыёме ў яго не быў. Ведаю гэта са слоў людзей, з гэтае пошты, што па горадзе разносіцца. Усе адгукаюцца пра яго з самага лепшага боку».

Іван Шэга кажа, што адпачатку планаваў прымаць у дзень ня больш як пяць чалавек, каб аддаць кожнаму болей увагі. Але часам людзі прыходзяць і без запісу, а адмовіць цяжка.

Пытаюся ў доктара — як на яго дзейнасьць рэагуюць мясцовыя ўлады?

«Мяне трывожыць, як улада да гэтага паставіцца, бо яны ва ўсім бачаць нейкі падкоп пад сябе. А так, вядома, для Слоніма гэта добра — ёсць альтэрнатыва.

І наогул я думаю, што так медыцыну і трэба развіваць: калі ёсьць канкурэнцыя паліклініцы, калі шмат прыватных лячэбных кабінетаў. Ёсць і небяспека, што розныя прайдзісветы могуць гэта выкарыстоўваць. Але трэба глядзець, хто гэтым канкрэтна займаецца. І калі гэта робіць спецыяліст з 40-гадовым досведам, то гэта яўна на карысць».

А вось з кабінэта Шэгі выходзіць пацыентка, настрой прыўзняты. Пытаюся — ад чаго спадарыня ўсміхаецца?

«Я рада, што трапіла да Івана Іванавіча. Ён даў мне кансультацыі, і спадзяюся, што гэта мне дапаможа. Цяпер працягну лячэнне».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць