Аўто

На Партызанскім у Мінску паставілі камеры фіксацыі хуткасці

У Мінску 2 кастрычніка пачынаюць працу яшчэ дзве стацыянарныя камеры фіксацыі хуткасці. 

Фіксаваць парушэнні хуткаснага рэжыму комплекс будзе на Партызанскім праспекце, насупраць гіпермаркета ProStore на выездзе з Мінска на трасу М4. Сёння апошні дзень іх працы ў тэставым рэжыме, і ўжо 2 кастрычніка гэтыя дзве камеры пачнуць паўнавартасна фіксаваць парушэнні, а вадзіцелі — атрымліваць гэтак званыя «лісты шчасця».

Пакуль што гэта закране толькі перавышэнне хуткасці (максімальна дазволеная на гэтым участку хуткасць — 60 км/г).

Нягледзячы на тое што прылады лічацца перасоўнымі, яны будуць знаходзіцца ў названым месцы стацыянарна. У будучыні акрамя фіксацыі перавышэння хуткасці камеры будуць фіксаваць парушэнні правілаў манеўравання, спынення і стаянкі, праезд на забараняльны сігнал святлафора.

Як паказаў вопыт працы комплексаў фотафіксацыі на МКАД, такія прылады дысцыплінуюць вадзіцеляў, тыя зніжаюць хуткасць, што станоўча адбіваецца на дарожнай сітуацыі. Укараненне падобных прылад у сталіцы працягнецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў16

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў16

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць