Па рэканструкцыі Купалаўскага тэатра пачалі крымінальную справу
Крымінальная справа пачатая на службовую асобу унітарнага прадпрыемства «Белмашсервіс». Яго вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. За гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Па звестках следства, падазраваны ў траўні 2013 года падманным шляхам завалодаў 400 млн рублёў бюджэтных сродкаў, вылучаных на рэстаўрацыйныя работы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Падрабязнасці крадзяжу пакуль не паведамляюцца.
Цяпер розныя праваахоўныя і кантралюючыя органы праводзяць праверкі рэканструкцыі Купалаўскага тэатра.
Нагадаем, што 2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка зрабіў вымову віцэ-прэм'еру Анатолю Калініну і былому міністру культуры, а цяпер амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку.
Каментары