Здарэнні

У Гродне загінулі два сябры: падрабязнасці трагедыі

Следчыя яшчэ праводзяць праверку, а калегі расказваць пра акалічнасці.

4 кастрычніка на заводзе «БелТАПАЗ» у Гродне загінулі два сябры. Адзін выпадкова раз'ехаў другога на МАЗе, а пасля ў роспачы зарэзаў сябе. Цяпер становяцца вядомымі падрабязнасці трагедыі.

«Гэта сапраўды былі найлепшыя сябры, — расказаў «Нашай Ніве» адзін з работнікаў завода. — А ў той дзень адбылося вось што. Ім уручылі граматы за выкананую працу. І яны вырашылі адзначыць гэта на заводзе. Адзін, прабачце, пайшоў у туалет, а другі тым часам пагнаў у гараж МАЗ. І наехаў на сябра, а пасля ў шокавым стане зарэзаў сябе».

Паведамлялася, што мужчына ў роспачы закрычаў, што не даруе сабе смерць сябра. Гэта сапраўды так?

«Так, было такое. Спачатку ён на машыне хацеў сябе забіць: урэзацца ў які-небудзь цэх. Але ключы здолелі ў яго забраць, а нож не паспелі».

«Падчас агляду месца здарэння, устанаўлення і апытання відавочцаў, правядзення іншых следчых дзеянняў, следчыя, эксперты-крыміналісты і супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што кіроўца аўтамабіля МАЗ 1957 года нараджэння здзейсніў наезд на кіроўцу 1968 года нараджэння, у выніку чаго той ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Пасля здарэння кіроўца МАЗа скончыў жыццё самагубствам у кабіне аўтамашыны: нанёс сабе нажавое раннне грудной клеткі», — паведаміў прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Па яго словах, праверка яшчэ праводзіцца. Прызначаны шэраг экспертыз.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць