Грамадства2222

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Сьвятары ці клоўны?

Першая імша і першая казань Тадэвуша Кандрусевіча пасьля новага прызначэньня.

У сераду 26 верасьня першую імшу ў Катэдры пасьля прызначэньня біскупам Менска-Магілёўскім правёў Тадэвуш Кандрусевіч. На службу прыйшло шмат людзей, многа каму не хапіла сядзячых месцаў і яны вымушаныя былі стаяць у праходах. Гэта адразу адзначыў у сваёй невялікай прамове біскуп Антоні Дзем’янка, які пасьля перадаў слова новаму кіраўніку Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пачаў свой выступ з падзякі Антонію Дзям’янку, людзям, якія прыйшлі ў касьцёл, вернікам. Папрасіў прысутных маліцца за яго. Кандрусевіч успомніў сваю апошнюю імшу ў Менску ў якасьці біскупу, у 1992 годзе. Тады служба праходзіла на трэцім паверсе Катэдры. Кандрусевіч адзначыў вялікае разьвіцьцё беларускага Касьцёлу за гэтыя гады.

Быў зачытаны ўрывак з Эвангельля ад Сьвятога Лукі, у якім Хрыстос казаў сваім вучням, каб яны ішлі ў сьвет несьці Слова Божае. На гэтую тэму і была казань Тадэвуша Кандрусевіча. Ён адзначыў, што найважнейшай задачай каталіцкага Касьцёлу і на сёньняшні дзень застаецца прапаведаваньне слова Божага людзям.

«Сёньня толькі лянівы ня мае дома Бібліі ці якой-небудзь іншай рэлігійнай кнігі. Гэта вельмі адрозьніваецца ад часоў ганеньня веры, калі знайсьці рэлігійнае выданьне было вельмі цяжка. Я памятаю, як у 1989 годзе ў сьнежні я першы раз як сьвятар трапіў у Польшчу. Там я накупляў шмат розных кніжак, колькі мог пацягнуць, а я чалавек неслабы. Але на мытні мне сказалі, што я магу правесьці толькі дзьве кніжкі. Сёньня важна тое, хто нясе гэтае Слова. У адной са сваіх кніг Папа Бэнэдыкт XVI расказаў гісторыю пра вясковы цырк. Там праходзіла выступленьне і нечакана цырк загарэўся, у гэты момант на сцэну мусіў выйсьці клоўн. Начальнік цырку пачаў крычаць на яго, каб той бег ратаваць вёску. І клоўн сапраўды прыбег на цэнтральны пляц мястэчка і пачаў крычаць, што цырк гарыць, а нейкі час полымя перакінецца і на вашу вёску. Трэба ратавацца. Людзі, гледзячы на яго толькі сьмяяліся і казалі, які ён добры актор, як выдатна ён грае. Урэшце рэшт згарэў і цырк, і вёска. Перад намі сёньня стаіць пытаньне, хто павінен нам несьці Слова Божае: сьвятар ці клоўн? Ад гэтага будзе залежыць нашая будучыня. Зьмяняецца ўсе на сьвеце, але не зьмяняюцца маральныя каштоўнасьці, які пакінуў нам Пан. Ня толькі я, біскуп Антоні, сьвятары ці паслушнікі мусяць несьці Слова Божае людзям. Гэта мусім рабіць усе мы, бо не паўсюль ёсьць сьвятар, але людзі ёсьць паўсюль. Я ўжо казаў, што сёньня Біблію можа мець кожны, але ці кожны зь іх жыве па яе законах, ці кожны правільна іх разумее. Мы мусім імкнуцца пабудаваць Каралеўства Божае на зямлі, несучы Слова Ягонае», – казаў у падчас імшы Тадэвуш Кандрусевіч.

Напрыканцы службы Кандрусевіч яшчэ раз узяў слова, у якім адзначыў, што ад гэтага дня менска-магілёўскі касьцёл пачынае “новае жыцьцё”. Мітрапаліт сказаў, што заўтра будзе прынятае рашэньне, калі ён афіцыйна зойме пасаду біскупа. Заўтра ж Кандрусевіч зьяжджае ў Калінінград, а адтуль у Санкт-Пецярбург. Канчаткова ў Беларусь ён вернецца толькі ў пачатку лістапада.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове43

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць