Грамадства

Што вядома пра галадоўку палітвязьняў жодзінскай турмы?

Адміністрацыя жодзінскай турмы трымае ў сакрэце зьвесткі пра галадоўку тутэйшых палітвязьняў. Гэта выклікае занепакоенасьць іхных сваякоў і паплечнікаў.

Адміністрацыя жодзінскай турмы трымае ў сакрэце зьвесткі пра галадоўку тутэйшых палітвязьняў. Гэта выклікае занепакоенасьць іхных сваякоў і паплечнікаў.

Жыхарка Смалявіч Ала Гарэлік сёньня наведала жодзінскую турму, дзе адбывае 10-суткавы арышт ейны муж Сяргей, які браў удзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Некалькі дзён таму супрацоўнік турэмнай адміністрацыі ў размове зь ёй пацьвердзіў, што Сяргей Гарэлік адмаўляецца ад ежы, хаця са здароўем у яго ўсё, быццам, нармальна. Сёньня спадарыня Гарэлік спрабавала яшчэ раз атрымаць зьвесткі пра галадоўку мужа, аднак адказ жодзінскіх міліцыянтаў яе не задаволіў:

(Гарэлік: ) «У акенцы, дзе перадаюць перадачы, мне сказалі даволі цынічна, што ўсё выдатна. Нагадала: ён галадуе. А мне ў адказ: «Ну, і што? Ён стаў ваду піць». Я спытала, ці зрабілі прамыўку страўніка. А мне адказалі так, што я не зразумела: ці то ён адмовіўся, ці нешта іншае… То бок, ня сталі аспрэчваць, што ён галадуе».

Як цьвердзіць спадарыня Гарэлік, зь неафіцыйных крыніц ёй вядома, што, апроч мужа, галадоўку пратэсту ад першага дня знаходжаньня ў жодзінскай турме распачынала каля двух дзясяткаў зьняволеных апазыцыянэраў. Між тым, жодзінская міліцыя спасылаецца на недасьведчанасьць, калі гаворка тычыцца галадоўкі тутэйшых палітвязьняў:

(Міліцыянт: ) «Я ня ведаю. Мне не дакладалі, што хтосьці галадуе».

З жодзінскай турмы сёньня ўначы выйшлі на волю палітвязьні, якія адбывалі тут 7-дзённы арышт. У іх ліку, – 22-гадовы мянчук Сяргей Вараб’ёў. Як вынікае зь ягонага тлумачэньня, у іхнай камэры палітвязьні не галадавалі. Аднак, ён чуў, што такая акцыя тут мела месца:

(Вараб’ёў: ) «Так, я чуў такое. Калі я быў на судзе, то там быў у адной жанчыны адвакат, і калі гэты адвакат зайшла ў залю, да яе зьвярнуліся хлопцы з просьбай неяк перадаць такую інфармацыю. Яна сказала: «Напішыце свае прозьвішчы на паперцы». «Але – кажа, – гэтая інфармацыя ня будзе мець ніякай сілы, таму што трэба афіцыйныя заявы».

Паводле ж Сяргея Вараб’ёва, напісаць заяву, каб афіцыйна лічыцца галадоўнікам, у жодзінскай турме не было ніякай магчымасьці:

(Вараб’ёў: ) «Там такая сытуацыя была ў Жодзіне, дзе мы сядзелі, што нам не давалі ні ручак, ні алоўкаў, ні паперак ніякіх – першыя 3-4 дні абсалютна. Не было ніякіх кніжак. Ніякай сувязі. Таму ніякай заявы хлопцы не маглі напісаць папросту фізычна».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»10

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць