Эканоміка1818

Мінск як Лас-Вегас: рэпартаж з выставы гульнявога бізнэсу Russian Gaming Week у сталіцы Беларусі

У Мінску праходзіць Russian Gaming Week — выстава дасягненняў гульнявога бізнэсу на тэрыторыі Беларусі.

Рэч у тым, што наша краіна застаецца адзіным рынкам на прасторы былога СССР, дзе гульнявы бізнес не быў забаронены альбо абмежаваны зонамі, і, па словах арганізатараў, «знаходзіцца на вяршыні папулярнасці».

«Наша Ніва» адправілася на «Белэкспа», каб паглядзець, чым наша краіна прываблівае бізнесмэнаў ад покера і рулеткі.

Ля ўваходу ў «Белэкспа» стаіць вялікая матрошка з лагатыпам RGW — найбуйнейшай расійскай выставы, прысвечанай гульнявому бізнесу. На ўваходзе кожны, нават звычайны наведнік мусіць атрымаць бэйдж — людзей на выставе няшмат, бо гэта перадусім спецыялізаванае мерапрыемства.

Тэматыка выставы надзвычай разнастайная — ад мэблі для казіно, да азартных гульняў у сацсетках і акустычнага афармлення памяшканняў.

«Мы праводзім гэтую выставу штогод у Маскве, — тлумачыць «НН» прадстаўніца кампаніі-арганізатара Smile Expo Кацярына Палавінка. — Вы ведаеце, што ў Расіі казіно цяпер забароненыя, аднак на выставе гэта ніяк не адбіваецца, кожны год мы нават пашыраемся».

У Мінску выстава праходзіць упершыню, аднак, відаць, не апошні раз — зацікаўленасць замежных і айчынных бізнэсмэнаў відавочная. Нават вечарына, якая пройдзе у межах выставы, называецца «Мінск — новы Лас-Вегас».

Што можна ўбачыць на выставе? Перадусім яна для людзей, якія наладжваюць кантакты ў гульнявым бізнэсе: ў асноўным кампаніі замежныя (ад Расіі да Мальты), але сустракаюцца і беларускія, напрыклад вытворцы гульнявых аўтаматаў Belatra Games.

Тут жа ў межах выставы рыхтуюцца і да конкурсу прафесійных круп’е — жадаючыя цягнуцца да рулеткі і пад класічнае «Стаўкі скончаныя, ставак больш няма» імкнуцца падгадаць колер наступнага нумара.

«Урэшце, што такое грошы, грошы існуюць каб іх траціць, — кажа вядучы і адразу ж звяртае ўвагу на паўаголеных дзяўчын, якія рэкламуюць адзін з парталаў на гульнявую тэматыку. — Бедныя дзяўчыны, мне ў сарочцы халаднавата, а ім ужо ж як?»

«Ці не падаецца вам, што Беларусь перанасычаная і рынак перапоўнены?» — пытаемся ў спадарыні Палавінкі.

«У наступным годзе, наколькі мне вядома, тут адкрываецца адразу два новых казіно, — кажа спадарыня Палавінка. — І зараз цікавасць бізнесмэнаў, у тым ліку замежных, з Еўропы і ЗША, вельмі вялікая. Мы ўчора праехалі па мінскіх казіно — ва ўсіх вельмі добрыя ўражанні. Канешне, выстава наша ў Мінску ўпершыню, аднак не апошні раз».

Сярод іншых удзельнікаў выставы сустракаем прадстаўнікоў рэдакцыі часопіса Login Casino. «Будзеце пісаць пра тое, што распуста дабралася да Мінска?» — жартуюць яны.

У той самы час праз гукаўзмацненне ізноў гучыць: «Стаўкі зробленыя, ставак больш няма».

Каментары18

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў28

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»1

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў3

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь138

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?12

У ДАІ адказалі, ці будуць уводзіць дзяржаўную рэгістрацыю электрасамакатаў 

У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі1

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу2

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць