Грамадства

Тры творы, надрукаваныя ў «НН», прэтэндуюць на прэмію Аляхновіча — цырымонія ўручэння 10 снежня

З намінантамі можна будзе сустрэцца 10 снежня ў сядзібе Партыі БНФ а 18 гадзіне.

Радыё «Свабода» і ПЭН-Цэнтр прысудзяць першую прэмію імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандр Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь, літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Спіс намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча

1. Ігар Аліневіч

Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.

2. Сяргей Аўчыньнікаў

Путешествие [апавяданьне] (рукапіс).

Нарадзіўся ў 1985 годзе. Скончыў Маскоўскі сацыяльны ўніверсітэт. Затрыманы 27 чэрвеня 2010 года, да нядаўняга часу ўтрымліваўся ў СІЗО № 1. Цяпер знаходзіцца ў турме № 8 г. Жодзіна.

3. Юрый Бандажэўскі

Турма і здароўе: Парады прафесара мэдыцыны. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.

4. Алесь Бяляцкі

Асвечаныя беларушчынай. — Менск, 2012.

«Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», № 66.

5. Зміцер Дашкевіч

Гумавы тапак (рукапіс).

Чарвяк [аповесьць]. — «Наша ніва», № 26 ад 17.07.2013 — № 31 ад 21.08.2013. 

6. Дзмітрый Карпіцкі

Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).

Нарадзіўся 21 лютага 1974 года. Скончыў БНТУ. У 2006 годзе асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, Віцебская вобласць.

7. Алесь Кіркевіч

Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філязофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», № 53, 2011. 

Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).

8. Сяржук Клачкоў

Турэмны дзённік (рукапіс).

9. Анатоль Лябедзька

108 дзён і начэй у засьценках КДБ: Дзёньнік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.

10. Павел Севярынец

Беларуская глыбіня. — «Наша ніва», № 33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.

11. Аляксандр Францкевіч

Абдымі мяне мацней [апавяданне].

12. Ірына Халіп

Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»14

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі3

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць12

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна3

Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»

Сувораў — не герой, а Мураўёў — вешальнік. Зыгар патлумачыў расіянам гісторыю Беларусі ад Рагвалода да Курапатаў без маскоўскіх міфаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»14

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць