Наогул Беларусь па гэтым паказчыку ўваходзіць у топ-20 і апярэджвае многія развітыя краіны.

У 2025 годзе ў свеце было прададзена больш за 18 млн чыстых электрамабіляў. Іх доля ў глабальных продажах новых легкавых аўтамабіляў наблізілася да 20%. Цікава, што Беларусь па гэтым паказчыку ўваходзіць у топ-20 і апярэджвае многія развітыя краіны. Рэйтынг электрамабіляў на асноўных аўтарынках апублікаваў кіраўнік кампаніі «Аўтастат» Сяргей Целікаў, піша Office Life.
Безумоўным лідарам па долі «электрычак» у агульных продажах новых аўто з’яўляецца Нарвегія — амаль 96%! У топ-5 па выніках мінулага года таксама ўвайшлі: Данія — 68,5%, Ісландыя — 41,2%, Нідэрланды — 40,2% і Мальта — 37,9%.
Сярод лідараў па гэтым паказчыку з доляй 25—37% таксама такія краіны, як Вялікабрытанія, Люксембург, Кітай, Бельгія, Швецыя і Фінляндыя. Пры гэтым, нягледзячы на тое што ў Кітаі электрамабілі складаюць каля 30% ад агульных продажаў, краіна лідзіруе па электрыфікацыі транспарту дзякуючы велізарнаму памеру свайго рынку.
Што да Беларусі, то ў нас доля чыстых электрамабіляў у продажах новых машын за 2025 год, паводле даных БАА, склала 23%. Гэта больш, чым у сярэднім па Еўрапейскім Саюзе (17,4%), у ЗША (8%), і на ўзроўні такіх краін, як Аўстрыя, Швейцарыя і Партугалія.
Пры гэтым пры любых падліках Беларусь значна апярэджвае па гэтым паказчыку суседнія краіны. У Расіі, напрыклад, ён складае ўсяго 0,9%, у Польшчы і краінах Балтыі — каля 7%.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары