Грамадства1919

Страх брэсцкіх ідэолагаў: Булак-Балаховіч, БНР і БНФ

Кіраўніцтва горада Брэста забараніла правядзенне канцэрта праекта «Тузін.Немаўля».

Пасля тыдняў перамоваў кіраўніцтва Берасця ў асобе намесніка старшыні Генадзя Барысюка і кіраўнічкі аддзелу ідэалагічнай працы Алы Старыкевіч забараніла правядзеньне канцэрта праекта «Тузін.Немаўля».

Імпрэза планавалася на 15 снежня ў мясцовым Доме культуры. Меркавалася паказаць класіку беларускага нямога кіно – стужку «У агні народжаная» рэжысёра Уладзіміра Корша-Сабліна ў жывым суправаджэнні гурту Re1ikt, які напісаў музыку да гэтага фільма.

Канцэрт прайшоў узгадненне з начальнікам упраўлення культуры аблвыканкама Сяргеем Панасюком , які выказаў гатоўнасць прадаставіць пляцоўку для канцэрта.

Аднак, на пачатку тыдня сваю рэзкую нязгоду выказала ідэалагічнае ўпраўленне горада. Кіраўнічка аддзела Ала Старыкевіч захвалявалася наконт аўтарскіх правоў на стужку. Арганізатары канцэрта папрасілі прадстаўнікоў Дзяржфільмафонда Расеі (там захоўваецца арыгінал стужкі) напісаць ліст у Брэст наконт таго, што яны праект падтрымліваюць і правы на фільм не аспрэчваюць. Тады ў спадарыні Старыкевіч паўсталі пытанні да ідэалагічнага складніка стужкі.

Ідэолагаў насцярожыла тое, што ў стужцы фігуруе пэрсанаж Булак-Балаховіч, а таксама чальцы Рады БНР.

У нефармальных размовах яны прызналіся, што засцерагаюцца палітыкі і таму не хочуць даваць дазвол на правядзеньне такога мерапрыемства.

Намеснік старшыні гарадскога выканкама Генадзь Барысюк чамусьці пацікавіўся ў кіраўніка праекта «Тузін.Немаўля» Сяргея Будкіна, ці будуць прысутнічаць сябры партыі БНФ (?!).

Гарадское чынавества трымала абарону да апошняга.

Не дапамагло нават умяшальніцтва Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўнік якога Ўладзімер Лісоўскі асабіста тэлефанаваў у Брэст.

Справа ў тым, што праект «Тузін.Немаўля» быў прадстаўлены ў межах апошняга кінафэстываля «Лістапад», які праводзіўся якраз пры падтрымцы Міністэрства культуры.

Па выніку за два дні да правядзеньне меркаванага канцэрту, яго арганізатарам было канчаткова адмоўлена.

«У мяне склалася ўражанне, што чыноўнікі, адказныя за культуру ў Берасьці, шчыра і аддана ненавідзяць гэтую самую беларускую культуру. Мусіць, гэта той выпадак «перагібаў» на месцы, бо наш праект быў зацверджаны ў Міністэрстве культуры і паказаны на фестывалі «Лістапад». Магчыма проста гэтыя людзі, маю тут на ўвазе найперш кіраўнічку аддзелу ідэалягічнай працы Алу Старыкевіч і намесьніка старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Генадзя Барысюка, знаходзяцца не на сваім месцы, бо замест таго, каб спрыяць рэалізацыі творчых ініцыятываў у горадзе, яны ўсяляк перашкаджаюць гэтаму», — зазначыў кіраўнік праекту «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін.

Tuzin.fm

Каментары19

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6161

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні61

ГрамадстваАбнаўляецца!61

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць