Свет66

Азараў: Украіна і Расія вярнуліся да сітуацыі перад 2011 годам

Падпісаныя дамовы з Расеяй выратавалі Украіну ад банкруцтва і сацыяльнага калапсу, якія б насталі пасля падпісання асацыяцыі з ЕС.

Пра гэта заявіў прэм'ер Мікалай Азараў на пасяджэнні ўрада ў сераду.

Па словах прэм'ера, Януковічу ўдалося «паставіць кропку» ў газавым пытанні.

«Кіраўнік дзяржавы дамовіўся аб эканамічна абгрунтаванай цане на газ з 1 студзеня (2014 - рэд.) да канца дзеяння кантракта», — заявіў Азараў.

Паводле яго слоў, гэта дае новыя магчымасці для ўкраінскай прамысловасці, энергетыкі, ЖКГ аднавіць эканамічны рост і мадэрнізацыю.

Азараў заявіў, што зняцце эканамічных бар'ераў, якія былі створаны з 2011 года, мае «гістарычнае значэнне».

«Мы падымаем планку да ўзроўню 2011 і вышэй», — сказаў ён.

Па словах Азарава, Януковіч дамовіўся аб «надзвычай выгадных умовах крэдыту для ўкраінскай эканомікі».

«У цэлым, быў падпісаны шырокі пакет пагадненняў, якія адкрываюць для эканомікі Украіны добрыя перспектывы на наступныя гады, а ўраду даюць магчымасць прыняць сёння бюджэт сацыяльнага і эканамічнага развіцця», - заявіў прэм'ер.

Паводле яго слоў, калі б Украіна не адмовілася ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі, то цяпер бы мела страшныя наступствы.

«Украіну накрыла б жорсткая рэальнасць. Ужо сёння мы былі б вымушаны пайсці на патрабаванні МВФ: удвая павысіць тарыфы на камунальныя паслугі, рэзка абясцэніць нацвалюту (дарэчы, усё, паставілі кропку на гэтым!), скараціць выдаткі бюджэту … « — намаляваў перспектыву Азараў.

Паводле яго слоў, у выніку гэтых дзеянняў краіну чакала б «банкруцтва і сацыяльны калапс».

«Вось навагодні падарунак чакаў б Украіну ў гэтым выпадку», — заявіў прэм'ер.

Паводле яго слоў, калі б лідары апазіцыі «сумленна сказалі людзям « аб такіх перспектывах, то тыя б іх не падтрымалі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча22

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан7

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча22

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць