Навука і тэхналогіі

Google анансавала «разумныя» кантактныя лінзы для дыябетыкаў

Карпарацыя Google анансавала «разумныя» кантактныя лінзы для дыябетыкаў.

Паведамленне аб новай распрацоўцы з'явілася на афіцыйным блогу кампаніі.

У цяперашні час у Google праходзяць тэсты кантактныя лінзы, здольныя вымяраць узровень глюкозы ў крыві. Аналіз «разумны» гаджэт праводзіць з дапамогай бесправаднога чыпа і сэнсара глюкозы, убудаваных паміж слаямі лінзаў.

Як адзначылі ў карпарацыі, на дадзены момант гаворка ідзе аб прататыпе. Кампанія не выключае, што ў будучыні ў прыладу будзе ўмантаваны мініяцюрны LED-індыкатар, які паведаміць аб занадта высокім ці занадта нізкім узроўні глюкозы ў крыві.

У Google таксама паведамілі, што не плануюць займацца гэтым праектам у адзіночку. Карпарацыя мае намер знайсці для распрацоўкі «разумных» лінзаў партнёраў-экспертаў.

Раней паведамлялася, што электронныя прылады ў выглядзе бранзалетаў, гадзіннікаў, навушнікаў, гарнітураў і акуляраў могуць стаць адным з галоўных трэндаў IT-індустрыі ў 2014 годзе.

Каментары

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць