«Беркут» спрабаваў разагнаць радыкальных мітынгоўцаў у Кіеве, зламаў катапульту дэманстрантаў
А 3-й гадзіне ночы байцы спецаддзела «Беркут» рушылі на разгон радыкальных пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве. Аднак прыкладна тысяча маніфестантаў аказала ім супраціў з выкарыстаннем кактэйляў Молатава і дубцоў.
Спецназ захапіў і разабраў перадавую барыкаду, а таксама зламаў катапульту, якую ўстанавілі дэманстранты.
У той жа час па перыметры Майдану яго актывісты затрымалі каля 30 «цітушак» — платных агентаў Партыі рэгіёнаў. Іх звезлі з Усходняй Украіны.
У цітушак забралі малаткі і палкі. Апазіцыя сцвярджае, што цітушкі маюць заданне біць машыны, вітрыны і ствараць канфліктныя сітуацыі.
Каментары