У выніку сам ледзь не згарэў.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у трохпакаёўцы па вуліцы Прытыцкага, 112 пражывалі былыя муж і жонка разам з новымі сужыцелямі, а таксама іх дарослыя дзеці.
Гаспадар выпіваў, пасварыўся з роднымі. А каб падмацаваць сказанае справай, абліў кватэру растваральнікам і падпаліў. Пажар патушылі. Сам 45-гадовы пажарнік трапіў у бальніцу. Яго былая жонка ацаніла шкоду ў 300 мільёнаў рублёў.
Каментары