Вядомы ўкраінскі журналіст і тэлевядучы Віталь Портнікаў пакінуў Украіну.
Паводле яго слоў, з сваіх расейскіх крыніц ён атрымаў інфармацыю, што яго плануюць зрабіць «новым Георгіем Гангадзэ».
«Давяраць гэтым крыніцам у мяне ёсць усе падставы», — падкрэсліў журналіст.
Ён таксама адзначыў, што ў аўторак да яго дадому спрабавалі патрапіць трое невядомых мужчын спартыўнай знешнасці. «Гэта ўсё частка гэтага плана», — адзначыў ён.
Па словах Портнікава, аб небяспецы яго папярэдзілі адразу пасля сустрэчы з пасламі краін Еўрасаюза, дзе ён распавядаў разам з апазіцыяй аб праблемах у краіне, у прыватнасці, нападу на журналістаў.
«Адразу пасля гэтага пачалася кампанія па дыскрэдытацыі маёй асобы», — нагадаў ён.
Зараз журналіст знаходзіцца за межамі краіны. Найбліжэйшым часам ён зробіць афіцыйную заяву.
Каментары