Першыя пратэстоўцы загінулі ў Кіеве, апазіцыя рыхтуе на вечар Вялікае веча
Па словах карэспандэнта ўкраінскай службы Бі-Бі-Сі, адзін з кіраўнікоў медыцынскай службы Еўрамайдану пацвердзіў гібель удзельніка сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. Малады хлопец атрымаў чатыры агнястрэльныя раненні.
Смерць канстатавалі прыкладна ў 6:00.
Каля 7:30 раніцы стала вядома, што «ў медпункт, дзе, па словах медыкаў і актывістаў, ляжыць цела пратэстоўца з чатырма агнястрэльнымі раненнямі, прыбыў міліцыянер і судмедэксперт».
Сёння Украіна святкуе Дзень Саборнасці.
У гэты дзень 22 студзеня 1919 года было абвешчана пра з'яднанне Украінскай Народнай Рэспублікі, якая паўстала на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, утворанай на этнічна ўкраінскіх землях былой Аўстра-Венгрыі.
Апазіцыя запланавала на сённяшні вечар вялікі мітынг і шэсце, у выніку якіх будзе ўтворана Народная Рада — альтэрнатыўны парламент.
На думку пратэстоўцаў, Вярхоўная Рада, дзе пераважаюць прыхільнікі Януковіча, страціла сваю легітымнасць у выніку бязмежнай карупцыі.
Раней з'явілася паведамленне па смерць іншага пратэстоўца, які ўпаў з каланады, ратуючыся ад «Беркута».
Звяртала ўвагу, што пра гэты непацверджаны факт першым напісаў таблоід «Сегодня», што належыць алігарху Рынату Ахметаву, які раней быў апорай Януковіча.
Каментары