За першыя 10 месяцаў 2025 года Расія паставіла на замежныя рынкі каля 47 тысяч тон бульбяных чыпсаў на суму больш за 201 мільён даляраў. Пры гэтым Беларусь аказалася галоўным пакупніком — на яе прыходзіцца 43% усіх закупак. Пра гэта сведчаць даныя «Аграэкспарту», піша Office Life.

У параўнанні з мінулым годам экспарт расійскіх чыпсаў павялічыўся на 6% па аб’ёме і на 17% па кошце, нягледзячы на тое, што 2024 год быў рэкордным па пастаўках гэтай прадукцыі. Беларусь за 10 месяцаў купіла чыпсаў на больш чым 86 мільёнаў даляраў.
Акрамя яе, у тройку галоўных пакупнікоў расійскай прадукцыі таксама ўвайшлі Казахстан (каля 57 мільёнаў даляраў) і Узбекістан (каля 20 мільёнаў даляраў).
Па даных ITC Trade Map, у 2024 годзе галоўнымі пастаўшчыкамі бульбяных чыпсаў у свеце былі Нідэрланды ($543 мільёны), Бельгія ($482 мільёны) і ЗША ($363 мільёны).
Каментары
Как и приходится, переходить от беларуского к пакистано-индийско-узбекско-туркмено-русскому...