Свет44

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт пажартаваў з нагоды адсутнасці спроб з боку войскаў Венесуэлы адбіць налёт авіяцыі ЗША падчас ваеннай аперацыі амерыканскіх сіл, якая завяршылася захопам Нікаласа Мадура.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Выступаючы перад вайскоўцамі на верфі ў Вірджыніі ў панядзелак, 5 студзеня, Хегсэт пахваліўся тым, што амерыканцам удалося ўвайсці ў Каракас без страт, піша Deutsche Welle.

«Тры ночы таму ў Венесуэле амаль 200 нашых найлепшых амерыканцаў увайшлі ў цэнтр Каракаса…» — падкрэсліў Хегсэт, адзначыўшы, што падчас аперацыі не загінуў ніводзін вайсковец ЗША.

«Падобна, тыя самыя расійскія сістэмы СПА спрацавалі не надта добра, ці не так?» — пажартаваў ён.

Падчас таго ж выступлення Піт Хегсэт заявіў, што ЗША не імкнуцца да канфліктаў з іншымі краінамі, аднак свет уступіў у «новую эру канкурэнцыі звышдзяржаў». У гэтым кантэксце амерыканскі міністр абароны наўпрост згадаў толькі Кітай. Паводле слоў Хегсэта, ЗША «паднімуцца, каб адказаць на гэты выклік», і будуць укараняць у абаронны сектар тэхналогіі, «якія спатрэбяцца для дамінавання ў будучых баявых дзеяннях».

Каментары4

  • Понты
    06.01.2026
    россия преуспела лишь в производстве "Боярышника"! Но попытка кубинцев применить его против американцев, привела к неожиданным последствиям.)
  • Грошы
    07.01.2026
    50 лимонов штаты дали на подкуп кубинских гвардейцев-охранников, в сговоре были и нынешние власти в каракасе. Прошло удачно, тем более что мадуру народ терпеть не мог
  • Хаха
    09.01.2026
    Як смешна такое чуць ад алкаша, неразборлівага ў асабістым жыцці.

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць