Меркаванні1313

Данецкі гумар: жарты пра Майдан

Прыгажуня плача ў трубку ў аэрапорце

— Мама, скажыце яму. Мы ж у Букавель [курорт у Карпатах — НН] паехалі. А ён кажа: «Вы — у Букавель, а я да пацаноў на вайну». Я яму: «Да якіх пацаноў, табе 45 гадоў…» А ён крычыць на мяне: «Я ў войску служыў. Гэтыя пацаны не ўсё там добра разумеюць, у іх досведу няма. А ў мяне – ёсць. Гэта — мой адпачынак. Я маю права!» Мама, скажыце, што вы не дазволіце яму паміраць. У яго спіна хворая, яму ўвогуле нельга на марозе паміраць ні ў якім разе.»

Калідоры

— Наш шлях — федэралізацыя! Гэта адзіны шлях, які дазволіць нам паказаць ім, хто ў хаце гаспадар і хто каго корміць! Хай гэтыя вуйкі пагаладаюць! Федэралізацыя!

— Так-так. Трэба дазнацца, колькі каштуе кватэра ва Львове. Ці дзве, каб бацькоў таксама туды перавезці.

Курылкі

— У нас няма апазіцыі. Ні ў краіне, ні ў горадзе. Гэта не апазіцыя — гэта аматары малюнкаў. За два месяцы не раздаць ў Данецку ніводнай улёткі? Нічога нікому не растлумачыць? Паехаць да Рыната і не перамовіцца з ім? У нас няма апазіцыі, але гэта не значыць, што ў нас няма Майдану. А Майдан — ён у офісах, у кабінетах, у галовах. Заспявай людзям з бізнэсу мелодыю «Бэла чао». Яны ўсе прыпеў ведаюць на ўкраінскай мове. І гэта — «банду — гэць», «Героям — слава». І, дарэчы, у «хто не скача, той маскаль» для нас няма нічога крыўднага…

За вячэрай, па-хатняму

— Даўно пара ўвесці туды танкі і перастраляць гэты фашысцкі прытулак. Вы бачылі, як яны наляцелі на беркутаўца? Ляжыць, бедны, увесь паранены, у драпінах, на шыі ўкусы…

— Так, бабуля. Заўтра ён ператворыцца ў ваўка і пойдзе здымацца ў «Змярканнi».

Залятае на нараду. Замест прабачэнняў:

— Выскачыў наогул без тэлефона, без планшэта і затрымаўся на гэтых перамовах. Як там нашы? Залятае на нараду. Замест прабачэнняў:

— Паскуды-беркутаўцы перайшлі ў атаку. Нашы пакуль адбіліся…

Скандал

— Што гэта ты робіш? Што гэта за «Ах, лента за лентою набої подавай»?!! Што гэта за «український повстанче, в бою не відступай»?!!! Ты чаму вучыш нашага сына?

— Я вучу яго песням, па якім у лесе ён зможа пазнаць сваіх … Ну, калі нас закатаюць у беларускі асфальт…

— Дурніца! Якая ж ты дурніца! Мы не пойдзем у лес з бандэраўцамі!!! Яшчэ чаго бракавала!!! З бандэраўцамі! Ні ў якім разе! Толькі «рэйкавая вайна», рэйд Каўпака і падпалы камендатур. Ужо калі боўтацца на шыбеніцы, то тут, са сваімі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава22

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай9

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць