Грамадства1818

Дэпутат: За наведванне паліклінікі трэба плаціць хаця б сімвалічна

Пра зарплату дактароў і неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе і плаціць за наведванне паліклінікі разважаў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 2 лютага дэпутат палаты прадстаўнікоў, член пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя дактароў» Дзмітрый Шаўцоў. 

Паводле яго слоў, галоўная праблема — гэта высокая нагрузка, з якой доктар сутыкаецца штодня. «Вядома, яе трэба нармаваць. І тады сама па сабе праблема будзе часткова вырашана», — лічыць дэпутат. 

Наконт выказванняў віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб тым, што грамадзяне павінны браць удзел у аплаце свайго лячэння, дэпутат Шаўцоў адзначыў: «Мы няправільна тлумачым фразу «бясплатная медыцына». Яна не бывае бясплатнай. Яна бясплатная для нас з вамі, але для дзяржавы гэта каштуе каласальных грошай. І часам мы марнатраўна ставімся да ўласнага здароўя і па-спажывецку ставімся да сістэмы аховы здароўя. Гэта недапушчальна. Чалавек не павінен даводзіць сябе да сітуацыі, калі ён становіцца жыхаром паліклінікі». 

На жаль, паводле слоў Шаўцова, у кожнай паліклініцы знойдзецца досыць вялікая колькасць людзей, якія прыходзяць сюды больш за сто разоў у год. «Проста яны так хочуць. Яны хочуць прыйсці памераць ціск замест таго, каб купіць танометр, проста спытаць, проста пачытаць, інтэрпрэтаваць аналізы, перапытаць, што доктар сказаў на мінулым прыёме. Гэта выліваецца ў досыць сур'ёзную нагрузку.

Што робіцца ў кабінеце ва ўрача? Сядзяць урач, медсястра, пацыент і яшчэ там жа як мінімум два чалавекі «проста спытаць». Такога быць не павінна.

Безумоўна, гэта выліваецца ў раздражняльнасць і пацыента, і ўрача, высокую нагрузку, таму што ўрач не можа засяродзіцца на адной праблеме, паставіць дакладны дыягназ. Гэта гаворыць і пра адсутнасць культуры, павагі да лекара», — канстатаваў спецыяліст. 

Пацыент, упэўнены Шаўцоў, павінен быць зацікаўлены ў захаванні ўласнага здароўя: «Калі ён атрымлівае медыцынскую дапамогу бясплатна, то ён марнатраўна і ставіцца да гэтых рэчаў. Калі пацыент будзе хаця б сімвалічна плаціць, ён ужо будзе ўдзельнікам у захаванні ўласнага здароўя, партнёрам», — мяркуе дэпутат. 

Парламентарыі, паводле яго слоў, гатовыя да ўнясення адпаведных паправак у заканадаўства, калі патрэбнасць у гэтым узнікне.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць