Грамадства11

«Уплыў дэпутатаў мікраскапічны»

Сябра аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, ветэрынар Аляксей Цюлькоў расказаў пра чатыры гады дэпутацтва ў Асіповіцкім райсавеце.

«Наша Ніва»: Вы задаволеныя тым, што пабылі дэпутатам?

Аляксей Цюлькоў: Які­-ніякі жыццёвы досвед. Шчыра кажучы, не так многа атрымалася зрабіць. Безумоўна, ёсць і задавальненне, і расчараванне.

«НН»: Раскажыце.

АЦ: Найбольшая справа, якую мне ўдалося зрабіць, — гэта абараніць разам з выбарцамі зялёную зону. Ішла перапланіроўка двароў, і цеплатраса мусіла легчы праз тую тэрыторыю, дзе мясцовыя жыхары самастойна высаджвалі дрэвы. Яны сталі выступаць супраць, і мне, як дэпутату, удалося дабіцца таго, што трубы паклалі праз іншае месца, хоць гэта і было фінансава нявыгадна, бо давялося ўздымаць асфальт. Калі б я быў адзін, то наўрад ці б у мяне гэта атрымалася зрабіць. Калі я толькі стаў дэпутатам, то пастанавіў, што буду рабіць усё не «дзеля людзей», а «разам з людзьмі». Было прыемна і радасна, што тады ўсё ўдалося.

«НН»: А расчараванні?

АЦ: Цяжкасцяў вельмі шмат, але мне неяк не хоча засяроджвацца на іх. У нашых людзей вельмі вялікае нявер’е ў свае сілы, яны думаюць, што ні на што не здатныя, нічога не могуць змяніць. Але гэта зусім не так. Усё ў іхніх сілах.

«НН»: А як Вам увогуле атрымалася стаць дэпутатам?

АЦ: Бо я жыў у той акрузе. Выбарцы — гэта мае суседзі. Тыя людзі, праблемы якіх я ведаю, жыву імі. Фальсіфікаваць вынікі на той акрузе проста не мела сэнсу, бо настолькі відавочнай была мая падтрымка. Супернікі ж, у тым ліку кандыдат ад улады, былі не з гэтага раёна. Выбарцы іх менш ведалі. Хаця абсалютна не чакаў, што стану дэпутатам, хоць і ведаў, што перамагу на гэтым участку.

«НН»: Ці вялікі ўплыў у дэпутатаў мясцовых саветаў?

АЦ: Уплыў самога дэпутата не як чалавека, а як дзяржаўнага дзеяча блізкі да мікраскапічнага, да арыфметычнай пагрэшнасці. Чаму я ўдзельнічаў? Бо гэта дае магчымасць кансалідаваць вакол сябе здаровыя сілы, дзейнічаць у рамках прававога поля. На вялікі жаль, у нашай краіне часта іншай такой магчымасці не здараецца.

«НН»: Што б Вы параілі палітычным партыям і актывістам: удзельнічаць у выбарах ці не?

АЦ: У мяне тут неадназначная пазіцыя. Справа ў тым, што палітычным партыям, мабыць, патрэбна быць прынцыповымі ў адстойванні сваіх пазіцый і поглядаў. Што тычыцца нізавых актывістаў, то ўсё залежыць ад іх асабістых амбіцый. Калі адчуваюць, што нешта могуць змяніць — так, дзеля «галачкі» — не.

«НН»: А самі паўторна балатавацца збіраецеся?

АЦ: На жаль, не. Справа ў тым, што зусім нядаўна я памяняў месца жыхарства. Яшчэ кепска ведаю новых суседзяў, каб рызыкаваць удзельнічаць у выбарах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць