У цэнтры Мінска, на вуліцы Карла Маркса, адкрылася кафэ Pura Vida з незвычайнай канцэпцыяй — тут няма фіксаваных цэн на класічную каву, піша Onliner.by.

Фота: Silas Stein/picture alliance via Getty Images
У меню класічныя напоі — эспрэса, капучына, латэ, але кошт госць вызначае сам. За філіжанку можна заплаціць любую суму: ад некалькіх капеек да дзясяткаў рублёў.
Пры гэтым фармат «плаці колькі хочаш» — гэта не часовая акцыя, а асноўная ідэя ўстановы.
Ежа прадстаўлена ў фармаце кацу-сэндвічаў на мяккім белым хлебе. Іх кошт вар'іруецца ад 19 да 23 рублёў.
Цяпер Pura Vida працуе ў тэставым рэжыме з 12:00 да 19:00. Кавярня знаходзіцца па адрасе: вуліца Карла Маркса, 21.
Каментары