Эканоміка2929

Памочнік Лукашэнкі: Замест прамысловасці перспектыўней займацца паслугамі і ай-ці

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі, доктар эканамічных навук Кірыл Руды выступіў на старонках «СБ. Беларусь сегодня» з праграмным артыкулам «Беларусь-2030: апераджальнае развіццё».

«Якая мэта ў Беларусі у 2030 годзе?» – задаецца пытаннем Руды. Ён мяркуе, што гнацца за прыростам ВУП і прадукцыйнасцю працы неперспектыўна.

«Ва ўмовах адкрытых межаў, глабальнай эканомікі для краіны ўжо мала заўтра стаць лепшай, чым учора, важней стаць лепшай за іншых. У сувязі з гэтым мэтай стратэгіі можа стаць апераджальнае развіццё.

Але каго даганяць, апярэджваць і з кім параўноўвацца? Гэта маглі б быць бліжэйшыя краіны, якія знаходзяцца ў падобных геаграфічных умовах: Украіна, Польшча, краіны Балтыі, рэгіёны Расіі, якія мяжуюць з Беларуссю, ці іншыя супастаўныя краіны (Венгрыя, Славакія, Чэхія і іншыя)», - адзначае ён.

Якія галіны забяспечаць дасягненне пастаўленай мэты і стануць прыярытэтнымі? На прамысловасць і сельскую гаспадарку Руды не разлічвае: аддача ад інвестыцый у гэтыя сферы падае.

Памочнік Лукашэнкі прапануе чатыры іншыя накірункі развіцця.

На яго думку, на сферу паслуг (будаўніцтва, транспарт, гандаль) вонкавыя шокі ўплываюць не так моцна, што стварае стабільнасць эканамічнага росту ў Беларусі. Разлічвае Руды і на энергетыку, у тым ліку ядзерную. «Вакол будаўніцтва і працы АЭС можа сфармавацца навукова-вытворчы кластар, з’явіцца новае канкурэнтная перавага ў выглядзе новых энергаёмістых вытворчасцяў».

Трэцяе і чацвёртае: перадавыя высокатэхналагічныя галіны і інфармацыйныя тэхналогіі. «Мэтазгодна максімальна выкарыстоўваць традыцыйна моцны нацыянальны патэнцыял у гэтай сферы. Магчыма, варта падумаць над новай роляй Парку высокіх тэхналогій як цэнтра развіцця электроннай эканомікі з удзелам БДУІР, БДУ, НАН. Мяркую, што аказваемая дзяржпадтрымка Парку высокіх тэхналогій павінна даваць адпаведную аддачу краіне ў навуковай (у выглядзе сусветных патэнтаў) і сацыяльна-эканамічнай (рост ўзроўню жыцця і папаўненні бюджэту) сферах», – разважае Кірыл Руды.

Каментары29

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць