Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь стаў сапраўды народным. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з нагоды свята суайчыннікам, воінам і ветэранам Узброеных Сіл.
У віншаванні гаворыцца, што гэтае свята сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі роднай краіны.
«У гэтым годзе, калі адзначаецца 70-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мы перажываем асаблівыя пачуцці падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу незалежнасць. Іх подзвіг — прыклад для новых пакаленняў абаронцаў Радзімы», — падкрэсліў Лукашэнка.
На яго думку, салдаты і афіцэры Узброеных Сіл з гонарам працягваюць слаўныя традыцыі герояў-вызваліцеляў, забяспечваючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто ўносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі.
Каментары