Меркаванні8383

Што гаварылі беларускія аналітыкі пра Майдан месяц і два месяцы назад?

Найлепшыя аналітыкі былі няздольныя прадказаць перамогу Майдану.

«Януковіч, канечне, малайчына. Выдатны блеф з Асацыяцыяй». Дзяніс Мельянцоў, 17 снежня

«Майдан не спрацаваў, як хацелася б яго натхняльнікам. Эфект дае толькі аб'яднанне канструктыўнай часткі апазіцыі з рэфарматарскай часткаю ўладнай эліты». Дзяніс Мельянцоў, 17 студзеня

«На Майдан выйшла больш людзей, чым на беларускую Плошчу, і Януковіч застаецца пры ўладзе. Лозунг пра тое, што вуліца вырашае ўсё, патрабуе пераасэнсавання. Плошча можа быць толькі апошнім акордам пераможнай выбарчай кампаніі». Аляксандр Класкоўскі, 23 студзеня

«Майдан даказвае, што сёння Плошча не працуе, нават калі выйдзе мільён і будзе кідацца «кактэйлямі Молатава». Але калі ўлада не хоча, калі не мае жадання размаўляць з табой, не хоча нешта змяняць, то нічога і не зменіцца». Андрэй Дзмітрыеў, 4 лютага (Дзмітрыеў, па яго словах, перадае думкі шараговых выбарцаў, з якімі ён сустракаўся.)

«Тыя, хто думае, што Януковіч палітычны труп, — моцна памыляюцца». Дзяніс Мельянцоў, 22 лютага

Перачытваеш гэтыя ацэнкі і прагнозы і думаеш, як важна мець крытычнае мысленне. У тым ліку і ў дачыненні да экспертных ацэнак.

Вядома, нельга пераносіць асобныя памылкі на ўсю аналітычную супольнасць. Гаворка тут пра тое, як беларускі кантэкст уплываў на іх успрыманне ўкраінскай сітуацыі.

У сілу сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, аналітыкі перасталі надаваць значэнне волі народа. Расія, Еўропа, наменклатура, эліты, канструктыўная апазіцыя — значэнне гэтых фактараў улічваецца, а волю народа забываюцца.

Як вы думаеце, чаму памыляліся аналітыкі? Выказвайцеся ў каментах.

Каментары83

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч4

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць