Грамадства77

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы

Нягледзячы на расцяжэнне мышцаў спіны пасля падзення на хакеі, пра якое заявіла прэс-служба, Аляксандр Лукашэнка паказаўся на публіцы.

«Калі ёсць традыцыі, значыць, ёсць краіна. Значыць, ёсць нейкая адметнасць гэтай краіны, — сказаў ён, — У нас даўным-даўно нарадзілася вельмі добрая традыцыя — у гэтыя пераднавагоднія святы вітаць вас, дзетак, дарослых людзей, вашых настаўнікаў, выхавальнікаў, бацькоў — усіх, у каго ёсць маленькія дзеткі і хто датычны да выхавання дзяцей. Добрая традыцыя — віншаваць нашых дзяцей, бываць у дзяцей».

26 снежня падчас хакейнай гульні яго каманды са зборнай Брэсцкай вобласці так упаў на лёд, што трыбуны замерлі. Гулец ягонай дружыны Яраслаў Чупрыс выпадкова збіў палітыка з ног, але Лукашэнка хутка стаў на ногі

«Звычайная працоўная сітуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння мышцаў спіны. Рыхтуюся да наступнай гульні», — паведаміла ад імя Лукашэнка яго прэс-служба вечарам у нядзелю.

Каментары7

  • Ахаха
    29.12.2025
    Чакаем галаватраса на інвалідным вазку, як цыркавую ляльку, ўсім ябацькам на пацеху
  • Сымон
    29.12.2025
    Прыгнятаючы родную мову манкурт-узурпатар, сталінскі дзед мароз і ягоная рускамірская снягурка ў какошніку. Ніколі ў Беларусі какошнік ня быў часткай жаночага строю
  • НГ_2026
    29.12.2025
    1) Учора ён не самастойна падняўся на ногі.
    2) Прыцягнуць на дзіцячае свята трыбуну для выступу - гэта ... нейкі сорам. Яшчэ б "прызідыум" пасадзілі на сцэне :) У касцюмах з гальштукамі.

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць