Нерухомасць44

Мінск не атрымае аднаго з буйных гатэляў да ЧС-2014 па хакеі

Мінск не атрымае да чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе 1 мая, гатэля, які на праспекце Пераможцаў абавязаўся пабудаваць нібыта кіпрскі інвестар пад назвай «Galleria Concept BLR Limited».

З дзяржаўнага рашэння аб будаўніцтве гэтага шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага комплексу з гатэлем і паркінгам Лукашэнка сваім указам №101 ад 28 лютага 2014 г. выдаліў усе адсылкі на ЧС па хакеі, а таксама тэрміны заканчэння будаўніцтва з выразным указаннем даты кшталту «да 1 мая 2014 года».

Няздольнасць інвестара скончыць будаўніцтва аб'екта на адным з ключавых праспектаў Мінска абумоўленая, мяркуючы па ўсім, адсутнасцю грошай. Заканчваць будаўніцтва інвестар будзе за кошт фінансавання, прадстаўленага беларускай дачкой Ашчадбанка РФ.

«Заказчык мае права перадаваць у залог (іпатэку) ААТ «БПС-Ашчадбанк» і ААТ «Ашчадбанк Расіі» аб'екты (правы на іх), якія ўваходзяць у склад комплексу, у тым ліку якія паступяць заказчыку ў будучыні і на дату заключэння дамовы аб iпатэцы не лічацца створанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама права арэнды зямельнага ўчастка, на якім размешчаныя гэтыя аб'екты, без ўнясення платы за права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка», — гаворыцца ў дакуменце.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць