Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Менск у вучнёўскай позе

Сёньня давялося быць сьведкам, як былы гэдээраўскі праваабаронца прачытаў маленькую лекцыю беларускаму міністру замежных спраў:) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня давялося быць сьведкам, як былы гэдээраўскі праваабаронца прачытаў маленькую лекцыю беларускаму міністру замежных спраў:) Маю на ўвазе дыспут у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

Сп. Мартынаў быў, канешне, не адзіным слухачом. У зале сядзелі, напрыклад, і тыя, хто адседзеў насамрэч. За палітыку. Мікола Статкевіч, Міхаіл Марыніч, Сяргей Скрабец…

Нешта ўсё ж зрушваецца. Афіцыйны Менск спрабуе прадэманстраваць перад Эўропай вучнёўскую позу. Сёньня наш міністар (дарэчы, сам факт яго асабістага прыезду на дыспут ужо ёсьць паказчыкам) даводзіў, што Беларусь знаходзіцца ў працэсе трансфармацыі і надта цікавіцца адпаведным досьведам зямлі Брандэнбург, колішняй часткі сацыялістычнай Усходняй Нямеччыны. Дыялёг болей эфэктыўны, чым санкцыі, празрыста намякаў Мартынаў.

Са свайго боку, былы гэдээраўскі праваабаронца і цяперашні прэм'ер Брандэнбургу сп. Плацэк — галоўны госьць сёньняшняга мерапрыемства — карэктна, але выразна нагадаў пра 12 умоў Эўразьвязу. Падкрэсльліў, што асабіста ён ніколі не пагодзіцца заплюшчыць вочы на парушэньні правоў чалавека. Паразважаў пра свабоду прэсы, сходаў, пра талерантнасьць…

Беларускія чыноўнікі пакорліва слухалі.

Згадалася, як меней за год таму тагачасны сьпікер Канаплёў у гэтых самых сьценах даваў прачуханцу нямецкаму палітыку Пофалу, якога назваў "чорным ястрабам". І ўвогуле выдаў цэлы каскад экспрэсіўных тырадаў у духу клясычнай антызаходняй прапаганды.

Сёньня — ні Канаплёва, ні закідаў у бок "гнілога Захаду".

Прыезд Плацэка — сам па сабе сыгнал. Гэта вам ня эўрабюракрат сярэдняй рукі, а заўважная палітычная фігура. Заўтра прэм'ер Брандэнбургу сустракаецца зь Сідорскім. Тут пільныя выкрывальнікі праяваў нямецкай Realpolitik на беларускім кірунку могуць страпянуцца: што, гулі з дыктатурай? Адмыслова для іх:) Плацэк даў вось гэтае маленькае інтэрвію БелаПАН. Выглядае на тое, што ён разумее: змушаная вучнёўская поза беларускіх уладаў яшчэ ня ёсьць падставай для эўфарыі. Урок можа вылецець церазь іншае вуха, а ў школьным ранцы па-ранейшаму ляжыць вялікая рагатка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай6

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай6

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць