Улада11

Руская рулетка едзе ў Беларусь

Расейкі гульнявы бізнэс актыўна скупляе ў Беларусі казіно ды іншыя гульнявыя ўстановы, адзначаюць адмыслоўцы. Якія наступствы гэта можа мець для Беларусі?

Расейкі гульнявы бізнэс актыўна скупляе ў Беларусі казіно ды іншыя гульнявыя ўстановы, адзначаюць адмыслоўцы. Якія наступствы гэта можа мець для Беларусі?

З пачатку году, колькасьць гульнявых аўтаматаў у Беларусі павялічылася болей як на 60 %, прычым палову зь іх прывезьлі з Расеі. Гэтак кажуць ў Камітэце дзяржкантролю. Амаль на палову паболела таксама букмэкерскіх кантор, казіно і заляў гульнявых аўтаматаў, адкрытых, паводле дзяржаўных кантралёраў, на расейскія грошы.

Адмыслоўцы тлумачаць экспансію нядаўна прынятым у Расеі новым законам, які рэгулюе гульнявы бізнэс. Паводле гэтага закону, праз два гады такія ўстановы застануцца толькі ў чатырох расейскіх рэгіёнах — Алтайскім і Прыморскім краях, Калінінградзкай вобласьці, а таксама ў рэгіёне Краснадарскі край—Растоўская вобласьць. Што гэта зьменіць, можна толькі прадбачыць, але ўжо цяпер відавочна: расейскаму гульняваму бізнэсу стала цесна ў межах сваёй краіны. Але адмыслоўцы адзначаюць — большасьць з прывезеных з Расеі гульнявых мэханізмаў састарэлыя маральна і фізычна.

Марына працуе ў менскім казіно. Дзяўчына пераканана: тыя гульнявыя аўтаматы небясьпекі не ўяўляюць.

«У Расеі такое магчыма. Але ў нас усе аўтаматы апячатаныя, бо ў любы момант прыходзіць праверка, яна адкрывае апарат і бачыць, ці дае ён выйгрыш паводле нормы. Калі не, дык закрыюць ўсё казіно. Таму, навошта рызыкаваць? Не, нашы законы не падманеш».

У казіно Марыны адпаведныя для такіх ўстаноў ўмовы: у памяшканьні няма гадзіньнікаў і вокнаў. Прыемная музыка, напоі спрыяюць таму, каб чалавек гуляў зноў і зноў. Але гэта зьнешнія прыкметы, а што па сутнасьці? Ці адрозьніваюцца беларускія казіно ад замежных, паводле адпаведнасьці закону?

Кантралёры з КДК адзначаюць тыповыя для краіны парушэньні: неаплямбаваныя апараты і недахоп інспэктараў, якія кантралююць выкананьне правілаў гульні. Таксама знойдзеныя махінацыі з выплатай грошай.

Адна з магчымасьцяў абмежаваныя — памерам грашовых апэрацый . Паводле Марыны, у менскіх казіно не прымаюць вялікіх ставак — яны ня болей за тысячу даляраў. Адрозьніваецца і мэнтальнасьць гульцоў. Сытуацыі, калі кліент зьневажае круп’е, як часта здараецца ў Расеі, тут немагчымыя.

«Такога кліента выведуць і болей ня пусьцяць», — кажа Марына.

Які самы большы выйгрыш бачыла дзяўчына? 43 тысячы даляраў на яе вачах выйграў адзін грамадзянін. Але зайздрасьці дзяўчына не адчула і ўвогуле наведнікаў шкадуе, як хворых людзей. Таксама яе зьдзіўляе рэакцыя на выйгрыш.

«Яны ня радуюцца. Бяруць грошы і ўсё. Ды яшчэ кажуць, што мала ім далі».

Алег Грузьдзіловіч, Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца92

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы3

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года11

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць