Меркаванні4444

Анатоль Тарас: Інтэрнэт-сайты «Заходняя Русь» і «Імперыя», заходнерусісты рыхтуюць глебу для анэксіі Беларусі

«Кожны, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны, павінен дакладна разумець: заходнерусісты — гэта «пятая калона» суседняй дзяржавы. Заходнерусісты нястомна вядуць прапаганду, якая ставіць сваёй канчатковай мэтай ліквідацыю суверэнітэту Беларусі і поўнае яе падпарадкаванне Маскве, — піша ў сваім новым артыкуле выдавец, кандыдат філасофскіх навук, а ў мінулым спецназавец Мінабароны Анатоль Тарас. — Як выказаўся адзін з маскоўскіх куратараў гэтай публікі, «даўно пара скончыць з недарэчнай незалежнасцю». Ён меў на ўвазе нашу «сінявокую». Не мае прынцыповага значэння, у якой форме плануецца «канчатковае рашэнне пытання». Не выключана, што фармальна РБ захаваецца», — працягвае Тарас.

«Калісьці існавала БССР», нагадвае ён, але ў гэтым марыянеткавым утварэнні за 10 гадоў (з 1930 па 1939) савецкія спецслужбы вынішчылі ўсе беларускія эліты да апошняга чалавека.

«Практычную дзейнасць арганізацый западнарусістаў (напрыклад, іх інтэрнэт-сайтаў), — піша Тарас, — курыруе федэральнае агенцтва «Рассупрацоўніцтва», якое мае гадавы бюджэт звыш 500 мільёнаў даляраў. У Беларусі плённа працуюць некалькі дзясяткаў «спецыялістаў», якія скончылі курсы псіхалагічнай вайны, разгорнутыя на базе Новасібірскай вышэйшай вучэльні паветрана-дэсантных войскаў».

Тарас заклікае змяніць стаўленне да западнарусістаў з паблажлівага на нецярпімае: «Яны распрацоўваюць і прапагандуюць ідэалогію поўнага прыгнёту Беларусі. У Расіі мае месца эканамічны крызіс, таму Маскве вельмі патрэбныя працавітыя рабы. А самы лепшы раб той, хто перакананы ў неабходнасці свайго рабства. Менавіта такім перакананнем беларусаў займаюцца западнарусісты».

Тарас абвінавачвае ў западнарусізме інтэрнэт-сайты «Заходняя Русь» і «Імперыя».

Цяпер прарасійскія сілы ажывіліся. У вачах у іх з'явіўся драпежны агеньчык, піша Тарас. «Маўляў, дайце толькі час! Масква разбярэцца з Украінай па поўнай праграме, а потым і іншымі зоймецца. Што ж, падстава для такога роду настрояў у іх сапраўды ёсць. Нашы геніяльныя камандуючыя 20 гадоў запар заклікалі народ быць гатовым засесці ў акопах на шляху танкаў з краін НАТА. А выходзіць, што акопы лепш бы выкапаць на ўсходніх рубяжах», — мяркуе ён.

«Настаў момант ісціны», — сцвярджае Тарас.

Каментары44

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць