У многіх гарадах Ірана жыхары выйшлі ці выехалі на вуліцы гарадоў і святкуюць вестку пра гібель аяталы Хаменеі гудкамі і нават танцамі.

Аятала Алі Хаменеі. Фота: AP Photo/Vahid Salemi, File
Шматлікія відэа змясціў іранскі апазіцыйны канал Iran International.
Раней паведамлялася, што вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела нібыта знайшлі ў яго разбуранай рэзідэнцыі. Пра гэта паведамляла Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ў Ізраілі.
Іран афіцыйна гэтыя паведамленні не пацвярджае, але з'явілася паведамленне кітайскага міжнароднага выдання CGTN, што зварот Хаменеі да народа быў адменены ў апошні момант. Магчыма, што звяртацца насамрэч няма каму.
Каментары
Калі тая смерць сапраўды была - пакуль толькі трамп і нетаніяху пра яе разносяць.