Меркаванні2929

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй

Мікола Бугай аналізуе апошнія заявы і крокі Мінска.

Ракета «Іскандэр». Фота: прэс-службв Міністэрства абароны Расіі / AP

Сказаць, што Лукашэнку няёмка ад навін з Ірана, Кубы і Украіны — гэта мякка сказаць. Мінск да апошняга і не разумеў да канца, як інтэрпрэтаваць палітыку адміністрацыі Трампа, і вагаўся, як падаваць сябе ў новым раскладзе, каб не памыліцца. Следам за Масквою ў Мінску спадзяваліся, што Вашынгтон усё ж ахвяруе Украінай дзеля падзелу свету на сферы ўплыву, а Еўропа пахіснецца. Лукашэнка ўцягнуўся ў доўгія перамовы з прадстаўнікамі Трампа.

Вашынгтон з саюзнікамі, пакуль Украіна звязвае рукі Расіі, выбівае аднаго за адным саюзнікаў Масквы. Змена рэжыму ў Тэгеране не толькі пакіне Маскву без плыні зброі, але і адрэжа Расію з поўдня. Украіна ж і трымае фронт, і стаічна вытрымала спробу халадамору.

Мінск нервозна сочыць і за тым, што еўрапейскія краіны інтэнсіўна ўзбройваюцца і ўзмацняюць сілавыя структуры. Еўрапейцы былі выключна міралюбнымі — да нападу на Украіну. Да 2022‑га яны трымалі сілавыя арсеналы мінімальнымі, думалі толькі пра эканоміку і культуру. Але жыццё прымусіла.

Людзі схільныя інтэрпрэтаваць дзеянні іншых у меру ўласнай разбэшчанасці. Так і лукашэнкаўскі Мінск прымаў міралюбнасць за слабасць. 

Лукашэнку не пагражае лёс Мадура і Хаменеі, а Астрашыцкаму Гарадку — амерыканскія ракетныя ўдары, таму што Беларусь цяпер — фактычна частка Расіі. Амерыканцы не будуць заходзіць у частку Расіі.

Але амерыканцы задалі новыя правілы гульні ў тым ліку і «дзяржавам сярэдняй магутнасці». Калі амерыканцы робяць так, то чаму гэтаксама не могуць рабіць іншыя?

«Спроба фізічнай ліквідацыі лідараў Ірана нават без фармальнага абвяшчэння вайны сведчыць аб канчатковым замацаванні тэрарыстычных практык у палітыцы асобных дзяржаў. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: калі можна аднаму, чаму іншыя павінны сябе абмяжоўваць? І да чаго ў канчатковым выніку прыйдзе чалавецтва?» — пытаецца дэпутат Нацыянальнага сходу і рупар рэжыму Аляксандр Шпакоўскі, фактычна паўтараючы высновы, якія зненавідны яму Юваль Ной Харары зрабіў у лютым 2022 года.

Аказваецца, гэта можа працаваць у абодва бакі, хто б мог падумаць.

Мінск гадамі ў інтарэсах Расіі гібрыдна ваяваў супраць суседніх дзяржаў — прынамсі, паскудзіў чым толькі мог. І вось у Мінску ўсвядомілі, што можа ж і адказ прыляцець. Што Украіна, Польшча і Літва, якая дагэтуль проста адгароджваліся ад шкоднага суседа, у нейкі момант могуць пачаць адказваць сілай, гібрыднай ці прамой. Вось чаму ў Мінску падціснулі хвасты.

Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота прэсавай службы МУС

Па словах Шпакоўскага, вуснамі якога гаворыць сілавая вярхоўка, «цяпер толькі наяўнасць ядзернай зброі і палітычная воля да яе выкарыстання можа быць гарантыяй суверэнітэту і бяспекі».

Мінск відавочна праяўляе ўсё большую цікавасць да ўсяго, што звязана з ядзернай тэмай. Ёсць падставы меркаваць, што лукашэнкаўцы хацелі б мець уласную ядзерную зброю, а не проста боегалоўкі, размешчаныя Расіяй. Мікола Статкевіч у сваім нядаўнім трывожным артыкуле, напісаным з гледзішча прафесійнага ракетчыка, правільна ставіць пытанне: ядзерная зброя стварае страшэнную пагрозу для Беларусі.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі не зможа стварыць атамную зброю сам, не зможа і купіць ды даставіць абсталяванне з Паўночнай Карэі без згоды Расіі. Толькі Масква можа даць Мінску атамную зброю ў распараджэнне — адкрыта ці зрабіўшы ўражанне, што беларусы скралі яе з крычаўскага ваенгандлю. Але ці рэальна такое? Я б не выключаў такой опцыі, бо гэта дазволіць «паўночнакарэізаваць» Беларусь дазвання, да чаго Масква паслядоўна штурхала лукашэнкаўцаў усе апошнія гады.

Каментары29

  • .
    01.03.2026
    Згодны. Адчулі, што "часам не да законаў" - не іх манаполія.

    Дадам: Падабенства лукашэнкаўскай Беларусі да Ірана ў тым, што яна палезла ў спіс ядзерных дзяржаў.
    А ЗША такое не падабаецца.
    Таму гэты "Арэшнік" (сапраўдны або імаверны-пантовы) можа не павялічваць бяспеку, як думаў Лукашэнка, а памяншаць яе. Ён думаў, што прымусіў сябе паважаць, а насамрэч намаляваў на ілбу мішэнь.

    Расея - краіна-загадка, аднойчы можа забыцца і пераключыцца на свае праблемы і смуты. А Лукашэнка застанецца на імгненне адзін, зусім адзін. І тут нечакана мэта 1: Арэшнік, мэта 2: Іскандэры з Паланезамі, мэта 3: рэзідэнцыя.
  • Л.Н.
    01.03.2026
    Безумоўна абвяшчэньне Беларусі бязьядзернай і псэўданэўтральнай, вывад ядзернай зброі зь Беларусі - гэта злачынства, якое зрабілі "парлямэнтары" "Вярхоўнага Савету БССР", прычым неістотна да якіх фракцыяў "дэпутаты" прыналежалі - апазыцыйных ці праўладных. Тое сама стасоўна захаваньня ДЗЬВЮХМОЎЯ 1990-1995/96/98 гадоў, калі расейская мова была мовай міжнацыянальных зносінаў, адсутнасьці штурмаў дзяржаўных будынкаў у 91, рэакцыі на забарону рэфэрэндуму ў 92. Беларусі трэба было разам з Балтыяй ісьці ў НАТО, Эўразьвяз, вывад маскальскіх войскаў, тэлеканалаў і макулятуры. У Беларусі не было радыкальных партый, ННДП аказалася гэбісцкім праектам, яшчэ больш крэатур фсб сталася ў сярэдзіне - канцы 90-х.
    Побач зь неадэкватнай імпэрскай рашкай Я.З. - гэта галоўны атрыбут незалежнасьці. На жаль, сёньня ў Беларусі вораг-акупант пры ўладзе. І ядзерная зброя ўжо ягоная, і прымяняцца будзе па яго правілах, але адказ будзе на беларускую тэрыторыю.
  • Вось гэта паварот!
    01.03.2026
    Ужо частка расей. Стапэ. Яшчэ учора мы змагаліся каб Беларусь не стала часткай расеі, з яе трэба было здымаць санкцыі. Усё ступень самастойнасці вызначалі. А тут бац - частка расеі. Не. Не не не. Не частка расеі.

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць