Меркаванні33

Вязень з Акрэсьціна: Калі мы ўсе пахварэлі, то збунтаваліся

На свабоду выйшаў 18-гадовы Павал Кур’яновіч.

Дэмакратычны актывіст Павал Кур’яновіч на днях выйшаў на свабоду з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. За распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў да Еўрапейскага Марша апазіцыянер быў прысуджаны да 10 сутак арышту.

Паўла Кур’яновіча затрымалі 10 кастрычніка, а 23 гадзіне ў мікрараёне Кунцаўшчына за распаўсюджванне налепак да Еўрапейскага Марша. Ноч ён правёў у Фрунзенскім РУУС, а на наступны дзень суд таго ж раёна прысудзіў актывіста да 10 сутак арышту.

Дэмакратычнага актывіста абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 – «парушэнне правілаў арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Сведкамі на працэсе былі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мароз В.В., Галуза А.В. і Гамза Д.А.

У спецпрыёмнік-размеркавальнік 18-гадовы Павал Кур’яновіч патрапіў у першы раз. «Людзі, з якім давялося сядзець, у асноўным былі бытавымі хуліганамі. Але мне пашанцавала, я адразу патрапіў у адну камеру з моладзевым актывістам Аляксандрам Атрошчанкавым, потым да нас падсадзілі Паўла Юхневіча. Калі б не яны, было б значна цяжэй. Хлопцы мяне выдатна падтрымалі», – распавёў Кур’яновіч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Па словах дэмакратычнага актывіста, самым цяжкім у спецпрыёмніку была адсутнасць прагулак на свежым паветры. «Шпацыраваць нікога не выводзілі. Казалі, што ў іх няма дзе – нібыта спецыяльны панадворак толькі праектуецца. На грамадскія працы апазіцыянераў дэманстратыўна не бралі. Ахоўнік прыходзіў клікаць на працу толькі «непалітычных», – адзначае Павал.

Супрацоўнікі спецпрыёмніка паводзілі сябе па дачыненні да арыштантаў даволі прыстойна. Але не ўсе. «Быў адзін міліцыянт, які, калі заступіў на начное дзяжурства, усю ноч хадзіў па калідоры, і калі чуў дзесьці кашаль, адразу адчыняў «акенца» камеры і крычаў: «Усе спаць! Адбой!», – гаворыць актывіст.

Але не кашляць, паводле яго слоў, было немагчыма. У камерах было вельмі холадна. Асабліва пакутавалі «непалітычныя» – шмат каму з іх не перадалі цёплыя рэчы. Людзі сур'ёзна прастывалі.

Аднойчы, калі ўсе перахварэлі, арыштанты збунтаваліся і запатрабавалі прыносіць ім гарачую гарбату, замест ледзь цёплай. «Чагосьці мы дамагліся – гарбата стала сапраўды цяплейшай, а часам у ёй нават было зусім трохі цукру», – кажа Кур’яновіч.

Паводле пратаколу затрымання, Паўла Кур’яновіча павінны былі вызваліць у ноч з суботы на нядзелю. Роўна ў 00.10 – менавіта гэты час значыцца як час затрымання. Аднак, па невядомай прычыне, актывіста вызвалілі толькі ў 12 гадзін наступнага дня. То бок, Кур’яновічу давялося праседзець за кратамі лішнія паўдня.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць