Свет44

Пуцін падпісаў анэксію Крыма

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 21 сакавіка падпісаў указ аб утварэньні Крымскай фэдэральнай акругі.

Ад гэтай даты расейскі бок лічыць, што самаабвешчаная Рэспубліка Крым і горад Сэвастопаль прынятыя ў склад Расеі.

Паўнамоцным прадстаўніком Крамля ў новай акрузе прызначаны кіраўнік вайсковага холдынгу «Славянка» Алег Белавенцаў.

Віцэ-адмірал Белавенцаў апошні год займаў пасаду гендырэктара ААТ «Славянка», падкантрольнага Міністэрству абароны Расеі.

Паводле расейскіх СМІ, Белавенцаў уваходзіць у атачэньне міністра абароны Сяргея Шайгу.

Калі Шайгу быў кіраўніком Маскоўскай вобласьці, ён узначальваў кіраўніцтва справамі губэрнатара і абласнога ўраду.

Пуцін падпісаў пагадненьне з самаабвешчанымі ўладамі Крыму аб далучэньні да Расеі на аснове нелегітымнага рэфэрэндуму.

ЭЗ, ЗША і шэраг іншых уплывовых краін сьвету ўвялі эканамічныя і палітычныя санкцыі супраць Крамля за анэксію Крыму.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан7

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць