Грамадства2121

96 гадоў таму, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасць БНР

96 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г., а 8-й раніцы ў акупаваным немцамі Мінску, ў будынку па адрасе Серпухаўская, 9 (сённяшняя Валадарскага, 9) была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэта падзея мела вялікае значэнне. У адказ бальшавікі вымушаныя былі стварыць БССР, і кола гісторыі заварушылася.

Праз 73 гады, у 1991 годзе, незалежнасць стала рэальнасцю.

Першы Дзень Волі адзначаўся ў Менску ўжо ў 1920 г., яго масава адзначала моладзь у Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады, 25 Сакавіка было галоўным святам на эміграцыі.

У сучаснай Беларусі дэмакратычная грамадскасць традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг.

Цяпер Дзень Волі адзначаецца ў фармаце шэсця ад кінатэатра «Кастрычнік» да Парка Дружбы народаў.

Сёння, у аўторак, збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сцягі, у знак салідарнасці з братнім народам.

У Вільні на 25 сакавіка запланаваныя тры ўрачыстасці.

З 12:00 да 12:30 адбудзецца ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы.

У Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія «Дзень Волі ў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя, чаканне перспектывы». Час і месца: 14:00 – 16:00, Сойм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала для прэс-канферэнцый.

Вечарам — святочны канцэрт Паліны Рэспублікі і выступ студэнтаў ЕГУ у межах праекта «Belarusian Dream Theatre». Час і месца: 18:30 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).

Са Святам, чытачы!

Каментары21

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць