УЕФА на афіцыйным сайце абвясціў стварэнне новага турніру для нацыянальных зборных — Лігі нацый. За стварэнне новага турніру прагаласавалі ўсе 54 члены УЕФА.
Спаборніцтвы, якія пачнуць праводзіць пасля 2018 года, павінны замяніць сабой таварыскія матчы.
Дакладны фармат турніру яшчэ не вызначаны. Вядомы папярэдні фармат самага першага турніру, якія пройдзе з 2018 па 2019 гады.
Нацыянальныя зборныя паводле рэйтынгу будуць размеркаваныя на чатыры групы.
З верасня па лістапад 2018 зборныя правядуць матчы папярэдняга турніру, па выніках якога ў наступны раўнд пройдуць пераможцы кожнай з груп. Гэтыя чатыры каманды вясной 2019 і разыграюць перамогу ў Лізе нацый.
Акрамя таго, Ліга нацый звязана з адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года.
Чатыры каманды, якія не здолелі трапіць на Еўра праз адборачны турнір, атрымаюць пуцёўкі на кантынентальнае першынство па выніках Лігі нацый.
У паведамленнях УЕФА адзначаецца, што Ліга нацый павінна «дапамагчы падняць ўзровень і прэстыж футбола сярод нацыянальных зборных, захоўваючы пры гэтым баланс паміж футболам сярод клубаў і зборных».
Каментары