У Беларусі ў студзені—лютым 2014 паступленне валютнай выручкі склала $6,504 млрд, што на 7,8 % менш, чым у студзені—лютым 2013 года, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.
У сваю чаргу плацяжы па імпарце склалі $6,462 млрд і знізіліся на 8,7 % да аналагічнага перыяду 2013 года.
У выніку сфарміравалася дадатнае сальда знешніх плацяжоў у памеры $42,1 млн. Аднак тут не ўлічаная сума пералічаных у бюджэт РФ экспартных пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты ў памеры каля $500-600 млн.
Як паведамлялася, Беларусь завяршыла 2013 з дэфіцытам знешніх плацяжоў (з улікам выплат у расійскі бюджэт ) у памеры $2,9 млрд. Паступленні ад экспарту тавараў і паслуг склалі $44,035 млрд, плацяжы па імпарце - $43,609 млрд, выплаты мытных пошлін у бюджэт РФ - $3,3 млрд.
Каментары