Здароўе

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Згодна з вынікамі найбуйнейшага даследавання ў гэтай галіне, накладныя і нарошчаныя валасы, якія носяць мільёны жанчын па ўсім свеце, утрымліваюць хімічныя рэчывы, звязаныя з рызыкай развіцця раку грудзей, гарманальнымі парушэннямі і шкодай для рэпрадуктыўнага здароўя, піша ВВС. 

Фота: Getty Images

Навукоўцы выявілі амаль 50 небяспечных хімічных рэчываў практычна ва ўсіх даследаваных узорах розных вырабаў з сінтэтычных і натуральных валасоў, уключаючы парыкі, валасы для пляцення касічак, накладныя і прышыўныя пасмы, а таксама накладкі на заколках.

Гэтыя вынікі, апублікаваныя ў часопісе Амерыканскага хімічнага таварыства, выклікалі заклікі да больш строгага кантролю над гэтай шматмільярднай галіной і павышэння інфармацыйнай празрыстасці для спажыўцоў.

«Мы давяраем кампаніям, ад якіх ніхто нават не патрабуе выключаць небяспечныя хімікаты са сваёй прадукцыі», — кажа доктар Элісія Франклін, вядучая аўтарка даследавання і навуковая супрацоўніца амерыканскага інстытута «Silent Spring», дзе вывучаюць уплыў навакольнага асяроддзя на рызыку ўзнікнення раку грудзей.

Паводле слоў навукоўцаў, нарошчаныя валасы асабліва небяспечныя тым, што іх носяць доўга, і яны пастаянна датыкаюцца са скурай.

Небяспечныя хімікаты

Вывучыўшы 43 узоры, даследчыкі выявілі ў іх 170 розных хімічных рэчываў. Для аналізу яны выкарыстоўвалі метад, які дазваляе выяўляць шырокі спектр рэчываў, а не канцэнтравацца на нейкім адным.

48 з іх уключаны ў асноўныя міжнародныя спісы небяспечных хімікатаў, у тым ліку ў спісы, складзеныя ААН і Еўрапейскім хімічным агенцтвам.

«Там было ўсё: ад вогнеахоўных рэчываў да пестыцыдаў, а таксама такія рэчывы, як фталаты, якія з'яўляюцца эндакрыннымі разбуральнікамі і, як вядома, звязаны з парушэннем рэпрадуктыўнай сістэмы», — кажа Франклін.

У 36 узорах валасоў для нарошчвання — як сінтэтычных, так і натуральных — было выяўлена 17 хімічных рэчываў, звязаных з ракам грудзей, і амаль 10% узораў утрымлівалі небяспечныя волаваўтрымлівальныя злучэнні, якія звычайна выкарыстоўваюцца пры вытворчасці цяжкаўспламяняльнага пластыку.

Навукоўцы кажуць, што былі здзіўлены, калі выявілі волаваўтрымлівальныя злучэнні, якія звычайна не сустракаюцца ў таварах шырокага спажывання. Гэтыя рэчывы могуць выклікаць раздражненне скуры. Яны вядомыя як эндакрынныя разбуральнікі і ўмешваюцца ў працу гармонаў, якія рэгулююць многія працэсы ў арганізме, уключаючы тыя, што адказваюць за яго развіццё і рэпрадуктыўную здольнасць.

Даследчыкі сцвярджаюць, што гэтыя хімічныя рэчывы правакуюць біялагічныя змены, падобныя да тых, якія выклікаюць вядомыя канцэрагены малочнай залозы, і з часам могуць павысіць рызыку развіцця раку грудзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія38

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія38

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць