Грамадства1515

Паліцыя Прагі лічыць незаконным знаходжанне на матчах КХЛ гледачоў з бел-чырвона-белым сцягам

Паліцыя Прагі прызнала законнымі дзеянні аховы спартыўнай арэны, якая забараніла фанатам знаходзіцца з бел-чырвона-белым сцягам на матчы Кантынентальнай хакейнай лігі пражскага «Льва» з мінскім «Дынама» 28 лютага, паведаміў актывіст беларускай апазіцыі Аляксей Шыдлоўскі, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 

«Я з сябрамі прыйшоў на гэты матч з нацыянальным беларускім сцягам падтрымаць «Дынама», — сказаў Шыдлоўскі. — У другім перыядзе падышлі ахоўнікі і папрасілі прыбраць сцяг, таму што гэта не адпавядае нейкім правілам, аднак якім менавіта, растлумачыць не здолелі. Падчас трэцяга перыяду яны паўтарылі свае патрабаванні, а затым, калі я адмовіўся іх выканаць, з прымяненнем сілы выхапілі сцяг». 

Пасля гэтага інцыдэнту Шыдлоўскі звярнуўся ў паліцыю Прагі. Днямі ён атрымаў афіцыйны адказ, у якім гаворыцца, што Шыдлоўскі парушыў некалькі пунктаў правілаў наведвання гульняў хакейнага клуба «Леў», таму ахоўныя службы дзейнічалі на законных падставах.

Нягледзячы на гэта, Шыдлоўскі мае намер і надалей наведваць спартыўныя спаборніцтвы ў Празе з удзелам беларускіх клубаў і зборных з бел-чырвона-белым сцягам. «На жаль, Еўропа зараз страчвае сваё аблічча абаронцы правоў чалавека. У маім і іншых выпадках, на жаль, перамагаюць расійскія грошы. У прыватнай размове мне сказалі, што нейкі прадстаўнік расійскіх спонсараў запатрабаваў забраць у мяне сцяг», — паведаміў ён.

Шыдлоўскі неаднаразова зведваў у Беларусі пераследы за свае грамадска-палітычныя перакананні. Гэтак, у лютым 1998 года яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве за нанясенне антыпрэзідэнцкіх графіці на сцены дамоў у Стоўбцах (Мінская вобласць). У 2001 годзе за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага маладзёжнага руху «Зубр» Шыдлоўскі быў прыгавораны да двух гадоў папраўчых работ і выключаны з Інстытута сучасных ведаў. У канцы 2007-га ў дачыненні да яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу згодна з артыкулам «Хуліганства», які прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падставай для гэтага стала бойка ў магазіне, якая ўзнікла падчас сваркі Шыдлоўскага з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. Шыдлоўскі заяўляў, што бойка была справакаваная. Не чакаючы суда, ён выехаў з Беларусі і ў 2009 годзе атрымаў палітычны прыстанак у Чэхіі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць