Грамадства33

Павышэння заробку выхавальніцы дзіцячага саду хопіць на праязны

На колькі падаражэла жыццё выхавальніцы дзіцячага садка з ўлікам павышэння заробку і коштаў?

1 красавіка для 24-гадовай выхавальніцы сталічнага садка № 187 Яны былі дзве навіны — прыемная і непрыемная: падняліся заробкі, а разам з заробкамі — кошты на праезд, цыгарэты ды штрафы.

Лічым, наколькі падаражэла ці, можа, патаннела жыццё. Учора дзяўчына атрымала на рукі цэтлік з заробкам за сакавік — 4 мільёны 56 тысяч рублёў:

«…Гэта з ўлікам таго, што я працавала па некалькі дзён па дзве змены, замяняла няньку. Сёння збіраюся разбірацца з загадчыцай, бо звыш нормы патрэбна налічваць па двайным тарыфе, а атрымліваецца, што мы норму працавалі», — кажа дзяўчына.

Яна купляе праязны на адзін від транспарта, хоць патрэбна два — тралейбус ды метро. Гэта мінус 166 тысяч рублёў заробку. Раней можна было набыць такі праязны на 31 тысячу танней.

«Вырашыла, што будзе праязны на метро, а ў тралейбусах — «зайцам». Набыла некалькі квіткоў і езджу «зайцам», — прызнаецца дзяўчына.

Калі схопяць кантралёры, яе кашалёк апусцее на 75 тысяч рублёў. Штраф за безбілетны праезд павысіўся на 15%, бо вырасла базавая велічыня. Выхавальніца пакуль не трапляла на кантралёраў. Гэта добра.

Падаражэнне квіткоў на чыгунцы на 30% Яну не моцна турбуе — да роднага Слуцка ходзіць маршрутка, якая пакуль што каштуе 55 тысяч рублёў у адзін бок. Дадому дзяўчына ездзіць зрэдку.

Яшчэ каля 170 долараў сыходзіць у Яны на аплату здымнага жылля, а таксама камунальныя плацяжы — дзяўчына здымае кватэру разам з братам. Болей за ўсё Яну палохаюць рост коштаў на праезд ды камунальныя паслугі. А вось падаражэнне цыгарэт — з 1 красавіка кошты выраслі на 11% — дзяўчыну не турбуе.

«У мяне пачка сыходзіць за дні чатыры. Набываю цыгарэты за 16500 рублёў, надоўга хапае. Спрабавала кінуць курыць, але не таму, што расце кошт, а проста, бо трэба», — кажа дзяўчына. На месяц на паліва дзяўчына выдаткоўвае меней за 130 тысяч рублёў. Як на праязны!

Штодзённыя выдаткі ў краме — каля 80 тысяч рублёў. Звычайныя прадукты: маянэз, пекінская капуста, пяльмені — з чым не трэба замарочвацца. Ёсць ў графе выдаткаў на ежу бонусы:

«Іншым часам гатуе брат — ён у мяне вельмі класна гатуе — я ўвогуле тады нічога не выдаткоўваю. На працы недарагая кулінарыя — там дранікі, перакусы ўсялякія», — дзяўчына заўважае, што гэта, у прынцыпе, і ўсе яе выдаткі. На вопратку толькі ўсё роўна не хапае. Дапамагаюць бацькі. Пытаюся ў Яны, калі яна купляла сабе нешта буйное, дзяўчына смяецца.

«Без падтрымкі бацькоў было б немагчыма — вопратку, боты нейкія — гэта ўсё праз бацькоў. Тэлефон падарылі. Але зараз буду ставіць ўльтыматум: ці я працую неяк па графіку ў садку, ці не. Бо хачу знайсці падпрацоўку — інакш ніяк, а на шыі сядзець бацькоў не вельмі».

Навіна пра павышэнне стаўкі першага разраду ад 1 красавіка на 2 тысячы рублёў (на 0,77%), а таксама 10% павышэнне акладу выхавальніцу нават абурае.

Пры яе падліках, аклад выхавальніка без кваліфікацыі разам з тымі 10% і стаўкай першага разраду павысіцца на 150 тысяч рублёў! Лічы — на праязны!

Нават не паспяваю закончыць пытанне, ці абрадуе Яну падвышэнне, дзяўчына нервуецца:

«Вось абмяркоўваюць паўсюль, што калі бацькі будуць 100% аплачваць харчаванне дзіцяці, выхавальнікі пабагацеюць. Лухта! Тое, як на нас ездзяць, і тое, як мы зарабляем, — не суадносна. Мы не валанцёры!»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць