Усяго патроху

Жанна Фрыске ўпершыню за час хваробы звярнулася да сваіх прыхільнікаў

Расійская поп-зорка Жанна Фрыске ўпершыню за час сваёй хваробы звярнулася да шматлікіх прыхільнікаў яе творчасці, якія падтрымліваюць яе ў гэты цяжкі перыяд. Фанаты зрабілі для спявачкі, якая змагаецца з ракам мозгу, відэаролік «Жанна, жыві! Жанна, танчы!» 

Артыстка была настолькі кранутая гэтай падтрымкай і гэтым відэа, што падзякавала фанатам, адзначыўшы, што спадзяецца на хуткую сустрэчу. 

Зварот Жанны размешчанs на яе афіцыйным сайце. 

Фрыске пакінула вось такую падзяку: «Дарагія мае, я хачу сказаць дзякуй вам за вашу дабрыню, удзел, за ваша спачуванне і падтрымку, якія мне цяпер так патрэбны. Я атрымала песню, глядзела і па шчоках цяклі слёзы, дзякуй вам за вашу вернасць, дзякуй вам за вашу адданасць, дзякуй вам, што вы са мной ужо доўгія гады. Я вельмі спадзяюся на хуткую сустрэчу. Беражыце сябе і ніколі не губляйце веру! Ваша, Жанна». 

Напярэдадні Жанну Фрыске адпусцілі дадому з лякарні ў Лос-Анджэлесе, каб яна магла адзначыць дзень нараджэння яе сына Платона, якому 7 красавіка споўніўся год. На свяце сабраліся самыя блізкія людзі для Жаны. Прыляцеў бацька дзіцяці і грамадзянскі муж спявачкі шоўмэн і тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў, а таксама былі яе бацькі і малодшая сястра Наталля.

У цяперашні час Жанна Фрыске лечыцца амбулаторна і жыве ў доме сваіх блізкіх сяброў, арэнда якога каштуе 10 тысяч долараў у тыдзень.

Раней бацька Жанны распавёў у прэсе, што спявачка пайшла на папраўку, трохі скінула вагу і ўжо можа самастойна хадзіць. Акрамя таго, Жанна амаль пазбавілася ад праблем са зрокам. Такі эфект абумоўлены новай эксперыментальнай нанавакцынай. Цяпер Жанна спрабуе адцягнуць увагу ад думак пра хваробу з дапамогай новых захапленняў. Гэтак яна зацікавілася гісторыяй, глядзіць на гэтую тэму фільмы і чытае кнігі, а таксама да яе вярнуўся апетыт. Спявачка амаль кожны дзень хоча свежых суніцаў, але гэта ёй пакуль нельга.

Пра тое, што гэта за вакцына так дабратворна ўплывае на Жанну, не паведамляецца. Аднак, журналісты мяркуюць, што гэта, верагодна, ICT-107, якая нядаўна паспяхова прайшла клінічныя выпрабаванні ў клініцы Лос-Анджэлеса. Палова ўдзельнікаў эксперыменту пражыла звыш пяці гадоў пасля выяўлення гліабластомы (такі тып пухліны і ў Жанны Фрыске). Гэта добры паказчык, паколькі пры іншых відах лячэння хворыя могуць працягнуць крыху больш за год з моманту, як ім пастаўлены дыягназ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай11

Прэм'ер Даніі: ЕС трэба пераўзброіцца за гэтыя пяць гадоў2

У Канадзе раскрыта змова «антыўрадавага апалчэння» з удзелам вайскоўцаў2

Кіраўнік кадравай службы Трампа Серхіа Гор аказаўся ўраджэнцам Ташкента Сяргеем Гарахоўскім11

«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу3

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць