Грамадства

Паганяйла: У Беларусі таксама ідзе праца над законам аб люстрацыі

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб люстрацыі судзьдзяў. Закон прадугледжвае прававыя і арганізацыйныя асновы правядзеньня адмысловай праверкі судзьдзяў судоў агульнай юрысдыкцыі.

У дакумэнце прапісаныя выпадкі, калі судзьдзя падлягае люстрацыі. Сярод іх — прыняцьце палітычных рашэньняў: абмежаваньне правоў грамадзянаў на правядзеньне сходаў, мітынгаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў ва Ўкраіне з 21 лістапада 2013 году. Пад люстрацыю падпадуць і тыя судзьдзі, якія выносілі рашэньні аб утрыманьні пад вартай, судзілі ўдзельнікаў масавых акцыяў, давалі дазвол на правядзеньне сьледчых і вышуковых дзеяньняў у дачыненьні да мітынгоўцаў.

Таксама судзьдзя падлягае праверцы, калі раней ён вынес прысуд чалавеку, які потым быў прызнаны палітычным зьняволеным або калі прысуд быў вынесены з прычыны грамадзянскай дзейнасьці.

Ва Ўкраіне Закон аб люстрацыі пакуль тычыцца толькі судзьдзяў. Але такі ж закон павінен быць прыняты ў дачыненьні да супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны, міліцыі, пракуратуры, якія зьдзяйсьнялі арышты, прыцягвалі людзей да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці, расьсьледавалі адпаведныя справы, падтрымлівалі дзяржаўнае абвінавачваньне ў судах, лічыць беларускі праваабаронца Гары Паганяйла.

Ці будуць прынятыя падобныя законы ў Беларусі? На думку былога судзьдзі, а цяпер супрацоўніка Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы, «калі-небудзь улада зьменіцца, прыйдуць сьветлыя дэмакратычныя часы, і такога кшталту заканадаўства, накіраванае на чысьціню шэрагаў, будзе вельмі запатрабаванае».

Што да Беларусі, паводле словаў Гары Паганяйлы, то прадстаўнікі апазыцыі ўжо працуюць над праектам закону аб люстрацыі.

«У розных краінах гэта робіцца па-свойму — праз адпаведныя камісіі, праз суды, трыбуналы. Але прынцыпова тое, што люстрацыі падлягаюць тыя дзяржаўныя служачыя, якія дапускалі грубыя парушэньні правоў чалавека, прынятых ААН, іншымі ўплывовымі міжнароднымі структурамі», — патлумачыў Гары Паганяйла.

Што да Ўкраіны, то правяраць судзьдзяў тут будзе часовая сьледчая камісія. У яе ўвойдуць 5 судзьдзяў у адстаўцы, якія цягам апошніх пяці гадоў не займалі адміністрацыйных пасадаў у судах. Абярэ іх пленум Вярхоўнага Суду. Яшчэ па 5 сяброў камісіі прызначаць урадавы ўпаўнаважаны па пытаньнях антыкарупцыйнай палітыкі і парлямэнт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць