У прыгарадзе Славянска, у Данецкай вобласці, адбываецца бой, у напрамку горада рухаюцца БТРы. Так сцвярджае прадстаўнік так званых «гарадскіх сіл самаабароны».
«На ўскраіне горада завязаўся бой, чуваць стрэлы і выбухі. Як паведамляюць нашы актывісты, у напрамку горада рухаюцца БТРы», — сказаў у аўторак «каардынатар» гэтых самых сіл Мікалай.
Як ён сцвярджае, у пасёлку Андрэеўка, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Славянска, гарыць будынак пасялковай рады, адтуль былі чутны стрэлы.
Пазней Мікалай заявіў, што некалькі пастоў так званых «сіл самаабароны Славянска» падвергліся нападу.
Аднак пакуль няма інфармацыі з іншых крыніц пра падзеі ў Славянску, што адбываюцца цяпер.
Каментары