Грамадства11

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ

Усіх астатніх павялі галасаваць на прэзідэнцкія выбары, а яго па законе давялося пакінуць.

Блогер і былы палітзняволены Ігар Лосік адрэагаваў на артыкул «Нашай Нівы» пра былога банкіра Мікалая Цырто. З'явіліся сведчанні, што былы банкір можа быць падсадной качкай для важных арыштантаў у «амерыканцы». 

Лосік піша, што, па яго назіраннях, падсадныя качкі ў СІЗА КДБ — распаўсюджаная практыка: «Александровіч, Аляксеенкаў, Паўлоўскі: чамусьці я заўважыў, што ў гэтых людзей падчас майго знаходжання там прозвішчы — вытворныя ад імёнаў».

Александровіч, пазней даведаўся Лосік, у розных камерах распавядаў розныя гісторыі пра свой артыкул. Сядзеў ужо каля двух гадоў як мінімум. Робіць выгляд, што захапляецца псіхалагічнымі тэстамі, насамрэч дзеля чагосьці ўсіх у камеры просіць іх прайсці, а анкеты адпраўляе ў лісце; яму потым нібыта ягоная сужыцельніца дасылае вынікі. Тэсты розныя: ад метадалогіі вывучэння асобы на 500 пытанняў да тэста, які даюць зняволеным у амерыканскіх турмах для УДВ.

Сядзіць нібыта за экспарт узбраенняў у краіны Блізкага Усходу (Ліван).

Валодае ў дасканаласці многімі мовамі: англійскай, іўрытам, арабскай, турэцкай.

«Таму да яго «закідваюць» замежнікаў, каб ён даведваўся ад іх інфармацыю або «раскручваў» на прызнанне віны. З ім сядзеў немец Крыгер, якому прысудзілі смяротнае пакаранне. З ім сядзеў японец. Часта сыходзіць на цэлы дзень нібыта на апеляцыі па экспертызах (хаця сам ужо асуджаны), а фактычна ідзе да аператыўнікаў, распавядае пра ўсё і атрымлівае новыя ўводныя. Яму дазволена атрымліваць і адпраўляць лісты на іўрыце. Былы падпалкоўнік або палкоўнік КДБ», — піша Лосік.

Другі ж сядзелец, якога падазрае Лосік, спаліўся «вельмі эпічна» па віне супрацоўнікаў СІЗА КДБ.

Аляксеенкаў заяўляў, што ён падследны па артыкуле за махлярства.

«Але, калі пачаліся прэзідэнцкія выбары, усім камерам было загадана напісаць заяву з просьбай прагаласаваць (пасля зменаў у канстытуцыі цяпер у падследных ёсць права галасаваць у СІЗА). Усе напісалі, акрамя мяне, бо я быў асуджаны; ён таксама напісаў. Але ў дзень галасавання ўсіх з камеры вывелі, акрамя нас, і тут я зразумеў, што ён асуджаны і хлусіў наконт артыкула», — распавядае Лосік.

Ён кажа, што і раней мужчыну падазраваў, бо той казаў, што сядзіць некалькі месяцаў, але часам агаворваўся і распавядаў, як бачыў, напрыклад, Эдуарда Бабарыку. Шмат што не сыходзілася, і яму давялося тлумачыцца.

«Сказаў, што ён былы палкоўнік КДБ, падпісаў супрацоўніцтва, і каб не ехаць на лагер, яму прапанавалі працаваць аператыўным супрацоўнікам у камерах. За гэта абяцалі адправіць на УДВ. Але, як я зразумеў, ужо некалькі такіх вызваленняў у яго сарваліся і ён сам перастаў верыць аператыўнікам, якія ўсё падкідвалі яму новыя заданні», — піша Лосік.

Ён мяркуе, што ў СІЗА КДБ ці не ў кожнай камеры па такім супрацоўніку. І яны даволі эфектыўна працуюць.

«Многія, хто заязджаў у камеры, пасля размовы з імі прымалі для сябе рашэнне напісаць яўку з пакаяннем або прызнаць віну», — дадае блогер.

Каментары1

  • lol
    02.03.2026
    Сапраудныя качкi там не выдаюць сябе) Лociк - чарговая ахвяра параноi

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй29

ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць