Грамадства1414

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Беларуска-расійская прапагандыстка Марыя Пятрашка, напрыклад, якраз вырашыла адпачыць у Ізраілі, а заадно і наведаць Палесціну. Кажа, найлепшы адпачынак у жыцці.

Марыя Пятрашка

Беларуская прапагандыстка Марыя Пятрашка, якая перабралася ў Маскву, вырашыла адсвяткаваць свой дзень нараджэння ў Ізраілі.

Яе адпачынак супаў з абвастрэннем канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. Марыя паказвала падпісчыкам у інстаграме, як акуналася ў раку Іардан у тым самым месцы, дзе хрысціўся Ісус, а таксама плавала ў Мёртвым моры пад песню «Хава Нагіла».

Наведала Марыя і Палесціну. Ёй спадабалася: «У Палесціне добрыя машыны, ідзе гандаль, людзі расцяць дзяцей, моляцца, праваслаўныя святыні ў цэласці і захаванасці, вуліцы перапоўненыя, нават прыгожыя, незвычайныя».

З сусветных навін Марыя жартавала. Пісала, што «заскочыла ў Ізраіль на агеньчык», а таксама захаплялася адзіным самалётам, які быў у небе над Іранам падчас бамбёжак: гэты быў рэйс з Дубая ў расійскі Сургут — астатнія самалёты змянілі курс з-за ракет.

Агулам бамбёжкі не сапсавалі жыццё Марыі — яна напісала, што гэта быў яе найлепшы адпачынак.

Дар'я Рачко

Дар'я Рачко, якую празвалі самай маладой зоркай беларускай прапаганды, таксама зараз знаходзіцца ў адпачынку — ужо два тыдні тусіць у Дубаі.

Дзяўчына нават выходзіла ў эфір Першага інфармацыйнага тэлеканала, каб распавесці пра абстаноўку. Узровень драмы ў яе відэа зашкальвае: «Калегі, я б хацела сказаць, што раніца добрая, але гэтую ноч я практычна не спала. Яшчэ з вечара пачалі прыходзіць паведамленні, каб мы заставаліся на сваіх месцах. Уначы былі экстранныя паведамленні, каб неадкладна шукаць хованкі ў бліжэйшым будынку, трымацца далей ад вокнаў, дзвярэй, адкрытых пляцовак. У гатэлях ёсць бамбасховішчы, куды таксама можна спусціцца. Уначы беспілотнік ударыў па міжнародным аэрапорце Дубая».

У наступным відэа Дар’я ўжо больш спакойная: кажа, панікі ніякай няма, людзі працягваюць гуляць па вуліцах.

Нехта з яе сяброў пажартаваў: «Калі хацела быць міжнароднай журналісткай, але не ўдакладніла Сусвету дэталі».

Былы футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай і 7‑месячным сынам паляцеў у адпачынак у Дубай. Для маленькага Лявона гэта стала першай вандроўкай у жыцці.

Вольга Глеб

Шматлікія падпісчыкі Вольгі завалілі яе пытаннямі, як ім адпачываецца ў Дубаі ў такі неспакойны перыяд. Блогерка ж лічыць, што галоўнае — захоўваць пазітыўны настрой. Яна дэманструе, што атрымоўвае асалоду ад адпачынку нягледзячы ні на што.

Таіс Рыбакіна

Блогеры Арцём і Таіс Рыбакіны летась восенню пераехалі разам з дзвюма дочкамі з Паўночнага Кіпра ў Дубай.

Таіс у сторыс відавочна нервуецца. Яна распавядала падпісчыкам, як паехала на сустрэчу з сяброўкай, а старэйшая дачка даслала відэа з палётам беспілотніка. Канечне, пасля такіх навін блогерка адразу вярнулася дадому.

Таксама Таіс распавядала, як у іх не атрымалася адпачыць ля басейна — усіх папрасілі прайсці ў сховішча.

Блогерка кажа, што яе бацькі вельмі хвалююцца і гатовыя шукаць любыя магчымасці, каб Рыбакіны вярнуліся ў Беларусь. Таіс такі варыянт не разглядае: «Але самае дзіўнае — мы не хочам нікуды з’язджаць. Не праз адмаўленне таго, што адбываецца, а таму, што ўнутры ёсць вера і спакой. Я ніколі не адчувала такога пачуцця ні ў адной краіне. Нават у моманты менш значных трывог ці землятрусаў… Тут адчуваецца сістэмны кантроль. І пасля ўсяго, што адбылося, мы верым у Дубай яшчэ больш, чым раней».

Каментары14

  • 1917
    02.03.2026
    Ахахахахаха, беларускія селебрыціс.
  • Абы што
    02.03.2026
    Цьху!.. Якi калгас - такiя i "селебрыці", такiя i напрамкi "адпачынку".
  • Fightbomber
    02.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць