Старшыня Вярхоўнай Рады і в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў перакананы, што грамадзянскай вайны ва Украіне не будзе.
Падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады, каментуючы заклікі раздаць зброю грамадзянам, якія хочуць абараняць Украіну ад сепаратыстаў і захопнікаў, ён заявіў:
«Дзяржава дае зброю толькі тым, хто ідзе працаваць у міліцыю, хто ідзе служыць у Нацгвардыю або ва ўзброеныя сілы».
«Калі мы адкрыем доступ да зброі вольны — гэта азначае, што вольны доступ атрымаюць і сепаратысты. І гэта азначае, што мы штурхаем Украіну ў прорву грамадзянскай вайны. Мы не дапусцім грамадзянскай вайны», — сказаў Турчынаў.
«Тыя, хто адказваюць перад дзяржавай, — узброеныя сілы, міліцыя. Калі ласка, запісвайцеся і ідзіце да іх працаваць, ідзіце абараняць краіну», — заявіў ён.
«Грамадзянскай вайны ва Украіне не будзе. Кропка», — сцвярджае в.а. прэзідэнта.
Каментары